Отступление об оппозиции.
Апошняя надзея
Час надыходу новага года дазваляе трохі пафасу, але справа не толькі ў календары.
З кожным годам мы страчваем надзею. Мы нібыта яшчэ чакаем, працуем, намагаемся… але недзе ў глыбіні душы ўжо падрыхтаваныя да таго, што чарговы раз нас чакае параза, што амбітныя планы не будуць спраўджаныя, што мы будзем шукаць тлумачэнняў і апраўданняў. І мы іх знойдзем. Мы ведаем іх заранёў. Таму нашыя планы «без прэтэнзій», таму нават самыя невялікія дасягненні мы ацэньваем высока. «Тое, што гэта адбылося, — ужо добра, ужо вялікае дасягненне» — ці не гэта мы чуем і кажам пасля кожнай больш-меньш удалай справы?
Мы страчваем надзею не на тое, што ў краіне адбудуцца змены, а на тое, што гэта будзе плёнам нашых высілкаў. Мы ведаем, што калі-небудзь усё будзе як мае быць. Але ўсё адбудзецца «без нас» (як казаў Акудовіч), усё будзе зроблена «за нас». Калі-небудзь Беларусь будзе ўтягнута ў еўрапейскую прастору, і разам з гэтым мы атрымаем і эканамічныя, і сацыяльныя, і адукацыйныя стандарты. І нават беларуская мова атрымае сваё пачэсная месца, але не як здабытак саматоеснасці і любові беларусаў, а праз абарону праз «абарону культурнай разнастайнасці».
Ці ёсць у нас яшчэ надзея? Ці ёсць тая амбітная справа, якая не можа адбыцца «без нас» і «за нас»?
Наша апошняя надзея — Беларускі ўніверсітэт. Гэта не той Універсітэт, які з’явіцца ў нас, дзякуючы Балонскаму працэсу. Гэта Універсітэт як агульная справа, як супольнасць, як грамадскі рух да іншай Беларусі. Такі Універсітэт не «прарасце» інфраструктурай у стандартызавай еўрапейскай краіне. Універсітэт — гэта індывідуальнасць. Калектыўная, шматпакаленчая індывідуальнасць. Гэта штодзенныя высілкі супольнасці па ўтрыманню ідэі, яе развіццё. Поспехі і паразы такога Універсітэта не могуць быць вытлумачаны праз знешня чыннікі і абставіны. Ён не залежыць ад знешняга свету. Уся адказнасць на нашым розуме, адданаці, здольнасцях.
Універсітэт як грамадскі рух — гэта апошняя надзея на валоданне сваёй краінай і ўдзел у яе будучыні.
Тэкст упершыню быў апублікаваны на сайце Лятучага ўніверсітэта
Іншыя публікацыі
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Каментарыі і дыскусіі
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»