18 декабря 2019 года состоится очередное выступление в рамках открытой кафедры Летучего университета.
Публічныя мерапрыемствы |
Калі б грамадства было роўным насельніцтву, не было б сэнсу ў Лятучым універсітэце
Дух Міцкевіча, размовы в’етнамцаў з памерлымі продкамі, бачнае і небачнае — сёлетняя Летняя школа Лятучага ўніверсітэта мела злёгку містычны характар. Сярод іншых інгрыдыентаў — спевы, барацьба з камарамі і маляўнічае атачэнне постсавецкага піянер-лагера і ракі Іслач.
Чацьвёрты ўжо па ліку Летнік Лятучага ўніверсітэта стаў у вялікай ступені эксперыментальным. Па-першае, ён аказаўся самым працяглым у гісторыі, так што за гэтыя пяць дзён мала не падалося нікому. Па-другое, упершыню непасродна на ім універсітэцкая супольнасць абмяркоўвала курсы, семінары і майстэрні, прапанаваныя ў праграму наступнага года. Іх амаль тры дзясяткі, што таксама рэкорд.
Дабрыня як інтэлектуальны выклік
Своеасаблівымі мысленчымі цэнтрамі Летняй школы сталі пленарныя паседжанні, падчас якіх прагучалі даклады Ірыны Дубянецкай , Ігара Бабкова , Ігара Духана , Уладзіміра Мацкевіча , Таццяны Шчыцовай і Таццяны Вадалажскай . Можна сказаць, што ў межах чатырох з гэтых дакладаў былі вылучаны падмуркі Лятучага ўніверсітэта: гэта — Дабрыня, Мара (= Касталія), Удзячнасць і Гульня. І ўсё гэта ў рамцы «Думаць Беларусь», натуральна.
Вышэйшая адукацыя ў сучасным свеце ўсё больш пачынае абслугоўваць рынак працы. Абумоўленая эканамічнымі прычынамі, гэтая акалічнасць ёсць адным з галоўных выклікаў супольнасці выкладчыкаў. Сітуацыя ўскладняецца дэмакратызацыяй універсітэтаў: практычна ўсе з іх страцілі статус элітных клубаў, куды ідуць як у кляштар, прысвяціць усё жыццё пошуку ісціны.
Як ацаніць, ці ёсць універсітэт сапраўдым ўніверсітэтам? Ірына Дубянецкая пабудавала наступны ланцужок: веды — гарант дабрыні, дабрыня ж ёсць крытэрам ацэнкі інтэлектуальнай супольнасці, а таксама гарантам паглыблення ведаў. І ўніверсітэт, даючы веды, мусіць выхоўваць у эліце, якую нараджае, дабрыню. А тая, у сваю чаргу, трансляваць яе на ўсё грамадства.
Як быць з тым, што грамадства, у прыватнасці беларускае, не прымае тое, што транслююць яму мысляры? Keep calm and support thinking. «Што такое ўніверсітэт як не інтэлектуальны клуб?», — Ігар Бабкоў прапануе не звяртаць увагу на меркаванне большасці. Мысленне і пошук ісціны заўсёды будуць ўдзелам нешматлікіх. Але, па Мацкевічу, сапраўднае і вартае інтэлектуала мысленне магчымае ўсё адно толькі ў нацыянальнай рамцы.
Што пры гэтым з’яўляецца падмуркам універсітэцкага жыцця? «Дар і ўдзячнасць», — кажа Таццяна Шчыцова. Гатоўнасць да дару кожнага з удзельнікаў універсітэцкай супольнасці — ад выкладчыкаў да студэнтаў — і іх жа здольнасць да шчырай удзячнасці.
Кім можа быць зрэалізавана такая ідэя, як Лятучы ўніверсітэт? Чалавекам, які гуляе, Homo Ludens — менавіта яго Таццяна Вадалажская назвала здольным дзейсніць мару.
Свадзея Міхаіла Баярына
Уварванне тэорыі Міхаіла Баярына ў беларускае мысленчае поле пачалося некалькі месяцаў таму з лекцыі ў межах цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi».
«Я інсталюю ў культуру свой аб’ект. Гэта праграма на тры гады. Я не ведаю, прыме яе культура ці не. Але хто не рызыкуе, той...», — кажа аўтар і на пытанне, навошта яму гэта, дадае: «Такі мой адказ свету, мая рэакцыя на яго».
Аб’ект, які ўсталёўвае Баярын, — Актыка, канструктыўная тэорыя сэнсаўтварэння. У яе межах і па яе законах існуе Свадзея. Слухаючы Баярына пра тое, як яна функцыянуе, як арганізаваны яе свет, упадаеш у пэўны транс. Палова слоў, якімі ён апісвае сваю тэорыю, — аўтарскія новатворы і кпін з тых, хто лічыць, што беларускай не хапае тэрміналогіі. Свадзея дае механізм, праз які неабхоныя лексемы можна лёгка ўтвараць пад любы панятак і ператварае беларускую мову ў лаціну XXI-га стагоддзя.
Уладзімір Мацкевіч: «Гэта тое, што не магло ўзнікнуць нідзе, апроч Беларусі. Спроба безумоўна цікавая, але і рызыкоўная. Калі атрымаецца, мы будзем мець ядро беларускай мовы, якой не мелі дасюль. І ніводны народ не меў падобнага».
І чым глыбей разумееш ідэі Баярына, тым больш цвердай робіцца перакананасць, што першай чалавечай мовай, якую зразумее камп’ютар, будзе беларуская. Можна лічыць гэтую частку тэкста рэкламай будучага курса.
Галоўная задача на паслялетнікавы час — правесці адбо. Першы этап адбору — рэйтынгаванне курсаў усімі ўдзельнікамі Летніка — ужо адбыўся. Цяпер справа за абранай камісіяй.
Усё відэазапісы з Летніка, у тым ліку і прэзентацыі курсаў, прапанаваных у навучальную праграму наступнага года, можна пабачыць на канале Лятучага ўніверсітэта ў YouTube ў адмысловым плэйлісце
Іншыя публікацыі
-
Владимир Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет (Аудио)
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
-
5 июня в Летучем университете — выступление «Какие инновации нужны для экономического роста?»
5 июня 2019 года состоится четвертое выступление в рамках «открытой кафедры» Летучего университета.
-
12 чэрвеня ў Мінску — дыскусія «Давер у грамадстве і калектыўныя энергіі дэмакратычных пераўтварэнняў»
12 чэрвеня 2019 года ў Мінску адбудзецца дыскусія вакол праблемы даверу ў беларускім грамадстве.
-
29 траўня ў Лятучым універсітэце — выступ «Грамадства—Адукацыя: (не)сіметрычны адказ на выклікі»
29 траўня 2019 года ў межах «адкрытай кафедры» Лятучага ўніверсітэта адбудзецца наступны выступ.
Каментарыі і дыскусіі
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»