Выступленні

Навошта Захад дае гранты ўладам Беларусі? (Відэа)

21.01.2015
Belsat.eu

Апошнім часам аднавіліся спрэчкі пра выкарыстанне заходняй дапамогі ў Беларусі. Пасля вывучэння сітуацыі шмат для каго структура гэтай дапамогі падалася сенсацыйнаю: высвятляецца, што большая частка гэтай дапамогі ідзе ўладам.

Аўтар даследавання «Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў сістэме донарскай дапамогі для Беларусі (2006-2012)», палітолаг Андрэй Ягораў — госць праграмы «Размова Мацкевіча».

Захад хоча мець спакойных, мірных і ўладкаваных суседзей: калі ў суседніх дзяржавах пануе мір, то няма рызыкі пераносу нестабільнасці, масавай нелегальнай міграцыі, ёсць умовы для сумеснага бізнесу. А тым часам і ў Беларусі, і ў Расіі дзяржаўная прапаганда тыражуе меркаванне аб тым, што ўся заходняя дапамога скіраваная выключна на «пятую калону» і дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне.

Палітолаг Андрэй Ягораў заўважае, што адносна лёгка спраўдзіць, на што ідуць заходнія грошы:

«Калі глядзець па атрымальніках у Беларусі, якія аперуюць замежнаю дапамогаю, то, у залежнасці ад года, ад 12% да 20% — гэта тое, што ідзе на грамадзянскую супольнасць, дэмакратычнае развіццё, незалежныя медыі. Астатняя частка так ці інакш ідзе ў структуры, звязаныя з дзяржаваю ці наўпрост дзяржаве, або ў міжнародныя структуры», — гаворыць госць праграмы.

Звычайна заходнія праграмы дапамогі скіраваныя на паляпшэнне агульнага дабрабыту.

«Гэтая праграмы могуць быць скіраваныя на экалагічнае развіццё, дэцэнтралізацыю беларускай сістэмы мясцовага самакіравання, транспамежнай супрацы, падтрыманне аховы здароўя», — падкрэсліў Андрэй Ягораў.

Чаму Захад дапамагае беларускім праваахоўнікам? Як выдаткоўваюцца заходнія грошы «на дэмакратыю»? Грант — гэта «рыба для галоднага» ці «вуда»? Глядзіце больш у «Размове Мацкевіча»!


Іншыя публікацыі