Выступленні

  • Андрэй Ягораў: Беларускі парламент — перадпенсійны санаторый для чынавенства (Відэа)

    19.10.2012
    Belsat.eu

    На першай сесіі Савета Рэспублікі парламентары верхняй палаты разгледзелі пытанні прызнання сваіх паўнамоцтваў, абралі кіраўніцтва і стварылі пяць камісій.

  • Чаму Кабякоў? (Відэа)

    28.08.2012
    Belsat.eu

    Паслабленне ці ўзмацненне ролі Адміністрацыі прэзідэнта ў геапалітычных паводзінах Расіі? Пра што сведчыць прызначэнне на пасаду кіраўніка гэтай установы былога расійскага амбасадара і сталага прадстаўніка Беларусі пры ЕўрАзЭС?

  • Адміністрацыя мае кіраўніка (Відэа)

    27.08.2012
    Сяргей Скулавец, Belsat.eu

    Тыдзень Аляксандр Лукашэнка падбіраў годную асобу на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Нечакана для аналітыкаў і медыя выбар кіраўніка дзяржавы паў на Андрэя Кабякова, які вырас у Расіі, але буйным чыноўнікам зрабіўся ў Беларусі. Ці варта з прыходам новага кіраўніка чакаць змен у дзейнасці структуры, якая вызначае ўнутраную палітыку краіны ды кантралюе ўсе дзяржаўныя органы?

  • ЕС думае над санкцыямі (Відэа)

    19.06.2012
    Алесь Залеўскі, Belsat.eu

    Брусель рыхтуе чарговае пашырэнне спісу неўязных. Пра гэта паведаміла сёння ўплывовае еўрапейскае выданне «EUobserver». Паўза, якую трымала Аб'яднаная Еўропа, зацягнулася. Мінск пытання з вызваленнем палітвязняў не вырашае, а таму еўрапейскія палітыкі пасылаюць сігнал, што могуць ізноў перайсці да дзеянняў.

  • Андрэй Ягораў: Рэйтынгаванне чыноўнікаў — гэта не рэформа (Відэа)

    20.04.2012
    Belsat.eu

    Мода на рэйтынгі дакацілася нарэшце і да беларускага кіроўнага істэблішмента. Урад цяпер замест вымоў або прэмій будзе чыноўнікаў рэйтынгаваць.

  • Ці сапраўды Беларусь і Еўрасаюз гатовыя да замірэння? (Відэа)

    12.04.2012
    Валер Карбалевіч, Радыё «Свабода»

    Выступ Аляксандра Лукашэнкі на паседжанні па пытаннях замежнай палітыкі 5 красавіка быў параўнальна міралюбны. Які меседж даслаў кіраўнік Беларусі Еўрасаюзу? Чаму афіцыйны Мінск адмовіўся ад эскалацыі дыпламатычнай вайны? На якой аснове можа быць дасягнуты кампраміс?

  • Не ўсё хакей... (Відэа)

    17.03.2012
    Алесь Залеўскі, Belsat.eu

    З-за дзеянняў уладаў — пад пагрозаю прэстыж краіны. Міжнародная супольнасць усё больш рашуча заяўляе пра неабходнасць пазбавіць Беларусь права праводзіць Чэмпіянат свету па хакеі, бо з-за парушэння правоў чалавека нашая краіна набыла ў вачах замежнікаў сумнеўную рэпутацыю. Цяпер жа пра гатовасць перагледзець месца правядзення Чэмпіянату заявіў і арганізатар спартовай імпрэзы — Міжнародная федэрацыя хакею.

  • Памірае за сцяг (Відэа)

    14.03.2012
    Вольга Старасціна, Belsat.eu

    Памірае за сцяг і змагаецца за справядлівасць. Сяргей Каваленка, асуджаны на 25 месяцаў турэмнага зняволення, ужо чацвёрты месяц не спыняе пратэставай галадоўкі. Ратуючы жыццё актывіста, ягоная жонка звярнулася з заяваю ў суд аб змяненні меры стрымання. Бо толькі гэта альбо поўнае зняцце абвінавачанняў можа змяніць рашэнне Сяргея, які гатовы трымаць галадоўку да канца. Трагічнага канца.

  • Андрей Егоров: Перед Национальной платформой гражданского общества стоит вопрос повышения своего влияния (Видео)

    20.12.2011
    БелаПАН

    20 декабря в Минске состоялся круглый стол «Восточное партнерство и гражданское общество Беларуси: новые вызовы и перспективы развития». На нем шла речь о третьей ежегодной встрече Форума гражданского общества Восточного партнерства, которая прошла в польском городе Познань в конце ноября, и задачах беларусской Национальной платформы гражданского общества.

  • Андрэй Ягораў: Вызвалення палітвязняў будзе недастаткова (Відэа)

    20.12.2011
    Belsat.eu

    Беларускі рэжым будзе як мага далей адкладаць момант, калі палітычная лібералізацыя і дыялог з апазіцыя стануць непазбежнымі, мяркуе палітолаг Андрэй Ягораў. «Але гэта залежыць не столькі ад палітычнага рэжыму, колькі ад рэальнай кансалідацыі ды ўзмацнення дэмакратычных сілаў у краіне», — дадаў ён.