Отступление об оппозиции.
Тры прычыны, каб мысліць разам
Па слядах артыкула Андрэя Ягорава «Культуратэрапія сацыяльных разрываў: вопыт аспен-семінараў».
Калі чытаеш тэкст Андрэя Ягорава пра першы аспен-семінар у Беларусі, падаецца, разумееш тыя тры чыннікі, якія выклікаюць такую ўзрушаную рэакцыю яго ўдзельнікаў і могуць прывесці да папулярнасці падобнай формы інтэлектуальных мерапрыемстваў у нас тут.
1. Гэта яго асаблівы камунікатыўны фармат. Збольшага людзі сёння маюць невялікі досвед асабістай, тым больш інтэлектуальнай «жывой», камунікацыі. Камунікацыя ўсё больш віртуалізуецца, і таму шчыльныя кантакты з разумнымі людзьмі, якія ёсць побач, для нас звычайная падзея. А практыка сумеснага абмеркавання супольна прачытаных тэкстаў — гэта найлепшы спосаб паблізіць людзей, стварыць для іх магчымасць змястоўнай размовы і адкрывання для сябе нечаканых бакоў асоб раней вядомых, але вядомых пераважна ў сваёй асноўнай прафесіі ці іпастасі. А больш за ўсё астатняе тут можа вабіць сам фармат калектыўнага мыслення, калі думкі аднаго перацякаюць у думкі іншага, адбываецца то дыялог, то спрэчка, і з'яўляецца на момант адчуванне, што ты можаш мысліць далей і болей разам. Калі індывідуальны прасцяг думак зліваецца з прасторамі мыслення іншых людзей, адбываецца незвычайны кумулятыўны эфект, асабліва, калі збіраюцца людзі падобнай інтэлектуальнай культуры. І ты атрымліваеш уражанне камунікатыўнага прарыву, калі здаецца, што мысліш з іншымі сінхронна і ў працяг. Гэта, маўляў, як кіроўца старых «Жыгулёў» ці якога джыпа, што раптам здолеў разагнаць сваё аўто да хуткасці спорт-кара. Незабыўнае адчуванне палёта, магчымасцей і свабоды... Што можна і гэтак ездзіць, даруйце, мысліць!
2. Гэта філасафічны складнік падзеі. Нам зрэдку выпадае ў штодзённай практыцы сесці і грунтоўна паразважаць над істотнымі праблемамі і выклікамі сучаснасці. З большага, мы іх альбо ігнаруем, альбо даем спрошчаныя адказы-коміксы. Тут жа гаворка адбываецца вакол тэкстаў зусім неаднамерных, большасць з якіх адмыслова ўвайшлі ў класіку сусветнай думкі. І таму пытанні і праблемы, што ў іх закранаюцца — неадступныя, шматаспектныя і грунтоўныя. І вось пры калектыўным абмеркаванні такіх грунтоўных тэмаў і пытанняў, пры калектыўных пошуках адказу на іх у сучасных варунках, паўстае асабістае ўражанне чагосьці значнага і грунтоўнага, што адбываецца з чалавекам тут і цяпер. Філасофія і наогул спрычыняе чалавека да адчування прыналежнасці да чагосьці высокага, узвялічвае індывідуальны досвед. І паводле гэтай прычыны такая моцная філасофская «ін'екцыя» не можа не быць цікавым і прывабным досведам на тле агульнай павярхоўнасці нашых паўсядзённых спраў і занурэння ў «дробнатэмавае». Яно ж дазваляе нам зачаста істотна пераасэнсаваць значэнне ўласнай дзейнасці і пабачыць раней не заўважаныя далягляды таго, што адбываецца навокал.
3. Але зрэшты асноўным магчымым складнікам поспеху дадзенай ініцыятывы бачу спараджэнне адпаведнага герменеўтычнага кола. У падобных кшталтах супольнага чытання разумных тэкстаў утвараецца асаблівая атмасфера скіраванасці на разуменне. Усведамлення таго, што твая версія прачытання далёка не адзіная, што іншыя версіі могуць штосьці грунтоўнае дадаваць ці наогул змяняць візію на 180 градусаў. Гэта стварэнне агульнага поля інтэрпрэтацыі, калі розныя сэнсы перацякаюць адзін у адно, нараджаюцца новыя глыбіні значнага і асэнсаванага, з'яўляецца новы сэнсавы ўніверсум, у якім людзі навучаюцца пазнаваць агульныя алюзіі і падзяляць успаміны, сачыць за логікай і думкамі адзін аднога і перажываць досвед разумення як досвед паразумення, міжкультурнай злучнасці, атрымання прыналежнасці да супольных каштоўнасцей і сэнсаў. І гэты досвед падзеленай традыцыі, нараджэння ісціны праз інтэрпрэтацыю — часам вельмі грунтоўны досвед для чалавека, зануранага ў свой персанальны свет, з уласным ізаляваным светапоглядам і сістэмай каштоўнасцей, спісам прачытанага і асэнсаванага. Гэта выхад да Іншага, знаходжанне шляху да думак і пачуццяў «нясвойскіх» табе адпачатку людзей, усведамленне нашай еднасці на больш глабальным узроўні. І таму менавіта герменеўтычная частка падобных семінараў — на мой погляд, тое, што нясе, апроч індывідуальнай асалоды, яшчэ і значны агульны патэнцыял развіцця для ўсяе супольнасці, яе перспектыву знаходжання новых шляхоў, канкрэтнага ўвасаблення ідэалу ліючаяся формы.
Другие публикации
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.3
Еще несколько добавлений про сети и сетевое общество.
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.2
Сетевое общество и сетевая коммуникация уже давно в центре внимания культурологов и политологов. Сейчас эта тема обсуждается в связке с интернетом и таким интернет-явлением, как социальные сети.
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 10.1
Доступно ли гражданское общество непосредственному наблюдению? Как его можно увидеть, зафиксировать, измерить?
-
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 9.2
Мужество иметь собственное мнение, о котором я говорил в предыдущем фрагменте, ничего не стоит без истинности этого мнения.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»