Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Інтэлектуалы як палітычны клас
Напачатку снежня ў Мінску адбылася Канферэнцыя «Інтэлектуалы і грамадзянская супольнасць». На думку арганізатараў і ўдзельнікаў канферэнцыі, сустрэча надала дыскусіі сярод беларускіх інтэлектуалаў і грамадскіх актывістаў новы штуршок. Некага зачапіла, нешта зрушыла. Што менавіта?
Інтэлектуал — спажывец
«Канферэнцыя сталася не проста прэзентацыяй нефармальных інтэлектуальных суполак, якія існуюць сёння ў Беларусі, а стала сапраўдным пачаткам размовы аб ролі інтэлектуала і яго адаказнасці за тое, што адбываецца ў краіне. І ўжо зараз бачна, што тая размова шмат каго эмацыйна «зачапіла», — кажа Таццяна Пашавалава, старшыня Рады дырэктараў грамадскага аб’яднання «Цэнтр сацыяльных інавацый».
«Зачапіла» размова не толькі аб «ролі і адказнасці», але ўласна аб азначэнні «інтэлектуал». Паводле Уладзіміра Мацкевіча, кіраўніка метадалагічнага семінара Агенцтва гуманітарных тэхналогій, інтэлектуал — гэта «не вытворца пэўнага інтэлектальнага прадукта, а, у першую чаргу, спажывец». Інтэлектуал чытае інтэлектуальныя тэксты, разумее іх і прымае альбо не прымае ідэі, якія ўсталёўваюцца гэтымі тэкстамі.
Новы палітычны клас
«Інтэлектуалы сёння з’яўляюцца палітычным класам, які прасоўвае ідэі і праекты ўладкавання краіны і ангажуе іншых для рэалізацыі гэтых праектаў», — мяркуе Уладзімір Мацкевіч і прыхільнікі яго ідэі. «Не трэба супрацьпастаўляць інтэлектуалаў і грамадзянскую супольнасць, — лічыць эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій і адзін з арганізатараў канферэнцыі «Інтэлектуалы і грамадзянская супольнасць» Андрэй Ягораў. — Інтэлектуалы ствараюць пэўныя публічныя прадукты, якія спажывае ўсё грамадства».
Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў прызвычаіліся да карыстання схемай «трох сектараў» грамадства, дзе першы — гэта дзяржаўная ўлада, другі — прыватны бізнэс, трэці — грамадзянская супольнасць. «Інтэлектуалы знаходзяцца ў кожным сектары. І не мае значэння, у якім з гэтых сектараў яны афіцыйна працаўладкаваныя. Інтэлектуал не з’яўляецца служкай ні дзяржаве, ні бізнэсу, ні грамадзянскай супольнасці. Калі інтэлектуал пачынае служыць аднаму з сектараў, ён становіцца экспертам, аналітыкам — кім заўгодна, але не інтэлектуалам. Бо інтэлектуал — гэта чалавек, які выконвае працу для ўсяго грамадства і публічна прад’яўляе вынікі гэтай сваёй працы», — лічыць Андрэй Ягораў.
Інтэлектуал — хто адчувае асабістую адказнасць за тое, што адбываецца
«Мы сутыкаемся з непрыняццем гэткай пастаноўкі пытання цягам апошнім трох гадоў, з таго часу, калі пачалі разгортваць «Стратэгію- 2006», — адзначыў Андрэй Ягораў. — Не прымаюць яе палітыкі і грамадскія дзеячы, якія выхаваныя на класічных пераказах аб грамадзянскай супольнасці і тэорыі «трох сектараў» і самастойна не разбіраюцца ў тым, чым ёсць грамадзянская супольнасць сёння».
З гэтай думкай пагаджаецца і Таццяна Пашавалава. «Цяпер ва ўяўленнях аб грамадзянскай супольнасці пануюць стэрэатыпы з заходніх падручнікаў, — мяркуе яна. — Большасць праграм для грамадзянскай супольнасці разлічана на «тых, хто выконвае», а не на «тых, хто думае».
Гэтыя стэрэатыпы добра прыжываюцца на беларускай глебе з-за «комплекса непаўнавартаснасці, што ўзнік з-за нашай непрастой гісторыі», лічыць Таццяна Пашавалава: «З-за гэтага часта пануе меркаване, што нам проста трэба ўжываць заходнія мадэлі, бо ў нас нічога падобнага не прыдумляецца, быццам бы ў Беларусі не з’яўляецца вартых інтэлектуальных прадуктаў. Вось гэта зараз і ёсць наша работа — змяняць гэтыя стэрэатыпы. Для гэтага мы мусім зразумець галоўнае: на нас ляжыць адказнасць за тое, што адбываецца ў нашай краіне, і мы дамо рады змяніць сітуацыю. Фактычна, гэта і ёсць адно з найважнейшых азначэнняў інтэлектуалаў — адчуванне асабістай адказнасці за тое, што адбываецца».
Дыскусія — добры пачатак
Гэткая дыскусія нарадзіла цікаўнасць да новых поглядаў шмат у каго з прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый ды інтэлектуальных супольнасцей.
«Гэтая канферэнцыя і абдумванне яе вынікаў можа сапраўды стаць пачаткам абмеркавання новых поглядаў на ўзаемадачыненні інтэлектуалаў і грамадзянскай супольнасці», — сказаў у інтэрвію EuroBelarus.Info Зміцер Рагачоў, старшыня маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Гісторыка». На думку Зміцера Рагачова, выступ Уладзіміра Мацкевіча на канферэнцыі «Інтэлектуалы і грамадзянская супольнасць» выглядаў на «самапрэзентацыю, відовішчную і нават блізкую да эпатажу». Відавочна, ідэі сп. Мацкевіча і яго прыхільнікаў выклікаюць непрыхаваную шчырую зацікаўленасць.
«Тэза аб тым, што інтэлектуалы ператвараюцца ў самастойную палітычную сілу, безумоўна, патрабуе дэталёвага абгрунтавання. Але, у любым выпадку, гэтыя ідэі асабіста мне вельмі цікавыя і я хацеў бы даведацца аб іх больш дэталёва. І відавочна, што гэта абмеркаванне можа стаць добрым пачаткам дыскусіі, якая будзе карыснай для развіцця стасункаў у інтэлектуальных супольнасцях», — лічыць Зміцер Рагачоў.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»