Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
«Беларусь у еўрапейскіх праграмах добрасуседства» — кансультацыі ў Вільні
21 кастрычніка 2008 года ў Вільні прайшлі першыя грамадскія кансультацыі «Беларусь у еўрапейскіх праграмах добрасуседства».
У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій краін Еўрасаюза, еўрапейскіх структур, дэпутаты Сейма Літвы, эксперты, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый, праваабаронцы, навукоўцы. Мяркуецца, што такія публічныя слуханні па беларускім пытанні пройдуць яшчэ ў некалькіх еўрапейскіх краінах: у найбліжэйшай перспектыве — 4 лістапада — у Польшчы, потым у Нямеччыне, Даніі і Нідэрландах.
Вацлаў Станкевіч: «Мы не хацелі б, каб Беларусь аддалілася ад Еўрасаюза»
Па ініцыятыве парламентарыя Вацлава Станкевіча (дарэчы, беларускага паходжання) у літоўскім Сейме тры гады таму была створана парламенцкая група па сувязях з Беларуссю, якую ён узначаліў.
Дэпутат Сейма Вацлаў Станкевіч выступіў з дакладам «Беларусь у замежнай палітыцы Літвы». Ён адзначыў, што вельмі ганарыцца тым, што Літва таксама мае непасрэднае дачыненне да пацяплення адносін Беларусі з Еўрасаюзам. Менавіта Літва, як бліжэйшая суседка Беларусі, на працягу трох гадоў выказвае афіцыйную пазіцыю Еўрасаюза ў дачыненні нашай краіны:
«Трэба падтрымліваць дыялог як з апазіцыяй, так і з уладай, абавязкова з абодвума бакамі. І гэта не толькі таму, што цяпер афіцыйныя ўлады зрабілі нейкія рэальныя пазітыўныя крокі ў бок Еўрасаюза — сапраўды, яны зрабілі гэта, мы заўважылі гэта, і я вельмі гэтым цешуся. Таксама мы павінны разумець, што Беларусь — гэта еўрапейская краіна, і калі мы не будзем падтрымліваць дыялог і з афіцыйнай уладай, я вельмі баюся — як жыхар Літвы, мы — як бліжэйшыя суседзі з Беларуссю вельмі не хацелі б, каб Беларусь аддалілася ад Еўрасаюза. І мы бачым вось такое сяброўства, прабачце, з Венесуэлай, з Іранам, з Паўночнай Карэяй, і мы хацелі б не страціць Беларусь. Таму, падтрымліваючы дыялог і з апазіцыяй, і з афіцыйным Мінскам, і з грамадзянскай супольнасцю, мы будзем мець магчымасць, у найлепшым сэнсе гэтага слова, уцягнуць Беларусь у еўрапейскія працэсы, уцягнуць Беларусь у працэсы Еўрасаюза. Гэта вельмі важна для ўрада Літвы, для Сейма Літвы. Мы і надалей будзем размаўляць з нашымі хаўруснікамі па Еўрасаюзу, што трэба і надалей кантактаваць і з адным, і з другім крылом. Таму што, інакш, мы можам страціць Беларусь. А мы вельмі не хочам страціць гэтую цудоўную краіну з багатай гісторыяй, культурай, мовай».
Уся Еўропа зацікаўлена ў добрай і заможнай суседцы
Прадстаўнік офіса Еўракамісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс выступіў з дакладам «Палітыка Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі: пераход да супрацоўніцтва і несупадзенні». Кіраўнік аддзелу палітычнай аналітыкі Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Лаўрынас Янавічус распавёў пра рэальныя і пажаданыя адносіны паміж Беларуссю і Еўропай. Эксперт-кансультант праграмы добрасуседства Еўрапейскай камісіі ў дачыненні Беларусі Таццяна Пашавалава расказвала пра ролю супрацоўніцтва з Еўрасаюзам для няўрадавых арганізацый, для т.зв. «трэцяга сектара».
У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі дыпламатычных місій краін Еўрасаюза, сярод якіх амбасадар Ірландыі ў Літве, прадстаўнік амбасады Канады ў Літве, аташэ амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі ды іншыя.
Уладзімір Мацкевіч: «Беларусь: пятае кола альбо праблема ў сучаснай еўрапейскай палітыцы?»
Кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, метадолаг Уладзімір Мацкевіч выступіў у Вільні з дакладам «Беларусь: пятае кола альбо праблема ў сучаснай еўрапейскай палітыцы».
Ён, прынамсі, адзначыў: «Вельмі прыемна, што амбасадары замежных краін, пачынаючы з даволі далёкай ад Беларусі Ірландыі, уключна з Канадай, зацікавіліся гэтай сустрэчай. І што адбылася вельмі грунтоўная размова без усялякіх, так бы мовіць, «палітэсаў», а па вельмі важных, змястоўных пытаннях».
На думку Уладзіміра Мацкевіча, зараз вельмі важна і істотна стымуляваць і падтрымліваць дыялог не толькі на вышэйшым узроўні палітыкаў, але ж і паміж рознымі «фабрыкамі думкі», няўрадавымі арганізацыямі, бо сённяшняя сітуацыя з Беларуссю вельмі складаная, і яна — пэўны выклік для Еўропы, да тых каштоўнасцей, якія Еўропа імкнецца распаўсюдзіць і ўсталяваць у сабе. І Беларусь, у пэўным сэнсе, стала такім выклікам для Еўропы: тут ідуць зусім адваротныя працэсы. З аднаго боку — у грамадстве, а з другога боку, калі паглядзець на месца Беларусі ў еўрапейскай супольнасці, агульнай інтэграванай Еўропе, — яна застаецца адзінай краінай, якая не ўваходзіць ў Савет Еўропы, не мае стасункаў і пэўнага ўзгаднення палітыкі з Еўрасаюзам і астатнімі еўрапейскім інстытутамі.
Новы склад парламента Літвы і ўрад: ці зменіцца стаўленне да Беларусі?
Амаль месяц таму ў Беларусі абраны новы склад Палаты прадстаўнікоў. У нядзелю ў Літве пройдзе другі тур парламенцкіх выбараў. Ці не зменіцца ўвага літоўскіх дэпутатаў, афіцыйнай Вільні да Беларусі?
Вацлаў Станкевіч так адказаў на гэтае пытанне: «Мы яшчэ не ведаем, хто будзе фармаваць кіруючую кааліцыю ў Сейме Літвы і хто будзе фармаваць урад Літвы. Можа, гэта будуць кансерватары, можа — сацыял-дэмакраты, але кардынальных змен не будзе. Бо і для кансерватараў, і для сацыял-дэмакратаў, і для прадстаўнікоў іншых палітычных партый стратэгічная мэта аднолькавая: нам вельмі важна захаваць Беларусь як суверэнную незалежную дзяржаву са сваёй мовай і са сваёй культурай. Літва вельмі зацікаўленая, каб яе суседкай была стабільная, заможная, суверэнная краіна».
Толькі дыялог, а не мова рэзалюцый і заяў
Паводле меркавання дэпутата літоўскага Сейма Вацлава Станкевіча, Еўрасаюз і Літва чакаюць ад афіцыйнага Мінска іншых пазітыўных крокаў: свабоды СМІ, спынення ціску на апазіцыйныя партыі, недзяржаўныя арганізацыі. Але і Еўрасаюз павінны таксама зрабіць наступныя крокі ў дачыненні афіцыйнага Мінска. Але не забываючыся і пра апазіцыю, падкрэсліў старшыня парламенцкай групы па сувязях з Беларуссю літоўскага Сейма Вацлаў Станкевіч:
«Апазіцыя для нас па-ранейшаму вельмі важная. Але патрэбны дыялог і афіцыйным Мінскам, і з апазіцыяй. Толькі шляхам дыялогу мы можам дасягнуць пазітыўных зрухаў. Калі мы зноў будзем размаўляць мовай рэзалюцый і заяў, мы не будзем мець плённых вынікаў».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»