Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
«Беларусь у еўрапейскай палітыцы добрасуседства» — кансультацыі ў Варшаве
27 лістапада 2008 года ў Варшаве, у Інстытуце грамадзянскай прасторы і грамадскай палітыкі пры Вышэйшай школе гандлю і права імя Лазарскага прайшлі экспертныя кансультацыі па тэме: «Беларусь у еўрапейскай палітыцы добрасуседства».
У сустрэчы ўдзельнічалі польскія і беларускія эксперты з Цэнтра ўсходніх даследаванняў пры Міністэрстве замежных спраў Польшчы, Інстытута грамадзянскай прасторы і грамадскай палітыкі, беларускіх Агенцтва гуманітарных тэхналогій і Цэнтра сацыяльных інавацый.
Кансультацыі складаліся з двух частак. Першая — экспертная. Экспертам з польскага боку выступіў Каміль Клысінскі з Цэнтра ўсходніх даследаванняў, з беларускага -— кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Яны выклалі сваё бачанне праблемы.
Пасля пашырэння Еўрапейскага Саюза ў 2004 годзе Беларусь стала яго бліжэйшым суседам. У той жа час, у Беларусі захоўваецца апошні аўтарытарны рэжым у Еўропе. Беларусь засталася ледзьве не адзінай краінай, якая не з’яўляецца сябрам Савета Еўропы. Афіцыйны Мінск, не гледзячы на пацяпленне адносін з Захадам, усё яшчэ адчувае на сабе ізаляцыю. А Польшча вельмі зацікаўлена ў палітыцы добрасуседства, якраз ініцыюе новае бачанне разгортвання еўрапейскіх праграм.
Добрасуседства — з’ява двухбаковая
Палітыка добрасуседства, якую праводзіць Еўрасаюз, даволі часта сутыкаецца з рознымі цяжкасцямі ў адносінах з Беларуссю, што выклікае праблемы для абодвух бакоў. Тэндэнцыя да нармалізацыі адносін Беларусі і Еўразвяза ставіць новыя пытанні перад урадамі і грамадзянскай супольнасцю — як у краінах-членах Еўрасаюза, так і ў Беларусі. Уладзімір Мацкевіч прааналізаваў ход выканання папярэдніх еўрапейскіх праграм. Ён выказаў меркаванне, што некаторыя з іх былі неэфектыўнымі. Неэфектыўнымі з той прычыны, што беларусы не ўдзельнічалі на стадыі фармавання праграм, яны выступалі толькі як выканаўцы. Сп. Мацкевіч выказаў прапанову, што беларускі бок павінен уплываць на сэнсавае накіраванне будучых праграм яшчэ на пачатковай стадыі.
У другой частцы беларуска-польскіх кансультацый эксперт Цэнтра сацыяльных інавацый Таццяна Пашавалава прааналізавала выкананне папярэдніх праграм няўрадавых арганізацый. Парадак дня павінен фармавацца з улікам беларускай сітуацыі. А з-за таго, што беларускі кантэкст не заўсёды ўлічваецца ад пачатку, часцяком праграмы не прыносяць чаканага плёну. Беларускія спецыялісты павінны быць не толькі выканаўцамі праграм, а і складальнікамі. Павінны фармавацца партнёрскія стасункі: беларусы ведаюць, што прапанаваць, а еўрапейцы павінны прызнаць фармат, які прапануецца.
Пра краіну трэба думаць супольна
У кансультацыях удзельнічала першы амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі прафесар Эльжбета Смулкова. Яна заўсёды вельмі прыязна, цёпла ставіцца да беларусаў, добра разумее беларускую сітуацыю. Таму пані прафесарка перакананая:
«Трэба больш выразна працаваць ў галіне грамадзянскай супольнасці. Многае могуць зрабіць самі людзі. Трэба разам, супольна думаць над спосабамі выхавання грамадзкай адказнасці за сваю краіну. За яе дзяржаўнасць, за яе самастойнасць без комплексу, што гэта не ўдасца, што гэта патрабуе большых рэсурсаў, больш еўрапейскага кантакту.
Самае важнае, каб Беларусь пастаралася выйсці з ізаляцыі. І тут павінна адыграць сваю ролю суседка Польшча, як сябра Еўрапейскага Саюза. І ролю гэтую я бачу ў тым, каб паказваць, тлумачыць заходнім еўрапейцам, чым мы з вамі ёсць — і чым ёсць вы, у чым ваша вартасць. Для ўсіх, незалежна ад тых ці іншых поглядаў, самастойнасць краіны і магчымасць развіцця і культуры, і нацыянальных адметнасцей, пры ўсёй глабалізацыі, пры бачанні вартасцей Еўрасаюза і добрых кантактах з суседзямі і не толькі з суседзямі — гэта супольнае для ўсіх нас».
Удзельнікі экспертных кансультацый абмеркавалі розныя аспекты палітыкі добрасуседства ў адносінах да Беларусі; разгледзелі розныя падыходы, закранулі тэму ўсходне-еўрапейскага партнёрства (польска-шведскай ініцыятывы) і еўрапейскіх праграм, што рэалізуюцца ў Беларусі.
Для беларускага боку гэта былі ўжо другія кансультацыі (першыя праходзілі ў кастрычніку 2008 года ў Літве). Наступныя кансультацыі «Беларусь у еўрапейскай палітыцы добрасуседства» запланаваны ў Даніі, Нямеччыне, Галандыі.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»