Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Усходняе партнёрства павінна быць праактыўнай стратэгіяй Еўрасаюза
Такое меркаване было сфармулявана групай беларускіх экспертаў падчас візіту ў Брусель.
2-5 сакавіка эксперты Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» па запрашэнні брусельскага офіса Фонда Генрыха Бёля наведалі з нефармальным візітам сталіцу Еўрасаюза. Беларускія эксперты сустрэліся з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі, дэпутатамі дэлегацыі Еўрапейскага парламента па адносінах з Беларуссю.
У закрытым фармаце «lunch debate» прайшла сутрэча, на якой прысутнічалі супрацоўнікі Еўрапейскай камісіі, прадстаўнікі шэрагу еўрапейскіх фондаў і аналітычных цэнтраў. Асноўнае пытанне, вынесенае ў назву дэбатаў, тычылася эфектыўнасці палітыкі Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі.
Дэбаты распачаліся з уступных прэзентацый беларускіх экспертаў.
На думку Уладзіслава Вялічкі, старшыні Міжнароднага кансорцыюма па еўрапейска-беларускім супрацоўнітве НДА «ЕўраБеларусь» і каардынатара сайта EuroBelarus.Info, змены ў еўрапейска-беларускіх адносінах у 2008 годзе адкрылі новыя магчымасці для беларускай грамадзянскай супольнасці. Але скарыстацца гэтымі магчымасцямі мажліва толькі пры ўмове яе рэальнага ўключэння ў працэс еўрапейска-беларускага дыялогу.
Андрэй Ягораў, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій, адзначыў, што Усходняе партнёрства можа стаць пляцоўкай для распрацоўкі новай стратэгіі Еўрасаюза — як для Беларусі, так і для краін рэгіёна. Сёння Еўропе патрэбная новая праактыўная дактрына знешніх адносін, без якой усе палітычныя захады і надалей будуць неэфектыўнымі. У распрацоўку гэтай дактрыны павінны быць уключаны і беларускія інтэлектуальныя рэсурсы, лічыць эксперт.
Таццяна Пашэвалава, прадстаўнік ГА «Цэнтр сацыяльных іннавацый» і эксперт мерапрыемстваў Еўрапейскай камісіі па падтрымцы супрацоўніцтва беларускіх НДА і мясцовых уладаў, акцэнтавала ўвагу на праблемным характары беларускага пытання для еўрапейскай палітыкі, неабходнасці сур’езных даследаванняў сітуацыі Беларусі. Без гэткага падыходу адэкватную і эфектыўную палітыку не выбудаваць. Імітацыя дэмакратычных змен замест змен рэальных — гэта ўласцівасць усіх постсавецкіх палітычных рэжымаў. Каб не патрапіць чарговым разам у гэтую пастку, неабходна забяспечыць адэкватныя механізмы грамадскага кантролю і ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працэсе пакуль яшчэ віртуальнай беларускай лібералізацыі.
На сустрэчы з прадстаўнікамі дэлегацыі Еўрапейскага парламента па адносінах з Беларуссю былі падняты актуальныя пытанні ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства» і працягу часовай адмены некаторых санкцый.
Ці варта надаваць Беларусі статус поўнага партнёрства? Ці мэтазгодна запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі да ўдзелу ў Саміце Усходняга партнёрства? — былі пастаўленыя дэпутатамі пытанні.
Пазіцыя беларускага боку была агульнай у адносінах да таго, што Беларусь не можа быць выключана з Усходняга партнёрства, але ж канкрэтныя формы і механізмы гэтага ўдзелу, як і фармат самога Усходняга партнёрства, мусяць быць дадаткова скарэктаваныя. Вяртанне санкцый не было б эфектыўным крокам, адзначылі эксперты з Беларусі. Еўрапейскія структуры мусяць звяртаць увагу не толькі на рэакцыі беларускага кіраўніцтва, але і на тыя спадзяванні і перспектывы, якія беларуска-еўрапейскае супрацоўніцтва адкрывае для беларускага грамадства.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»