Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Усходняе партнёрства: што далей?
Ініцыятыва ЕС «Усходняе партнёрства» абмяркоўваецца ў Бруселі рознымі арганізацымі і экспертамі амаль штодня.
Падчас еўрапейскага саміта, які адбыўся гэтымі днямі ў сталіцы Аб’яднанай Еўропы, Цэнтр еўрапейскай палітікі 19 сакавіка 2009 года арганізаваў адмысловую экспертную сустрэчу ў фармаце pilicy dialogue з удзелам міністраў замежных спраў Чэхіі і Польшчы — адпаведна, Карэла Шварцэнберга і Радэка Сікорскага, віцэ-прэм’ера Украіны па еўрапейскай і міжнароднай інтэграцыі Рыгора Нямір’і і камісара ЕС па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніты Ферэра-Вальднэр. Тэма сустрэчы гучала прагматычна: «Усходняе партнёрства: як далёка, як глыбока, як хутка?»
Як вядома, ініцыятыва, якая пазней прыняла фармат Усходняга партнёрства, была прапанавана Польшай і Швецыяй, а старшынства Чэхіі у ЕС паставіла гэтае пытанне ў лік прыарытэтных. Па словах Карэла Шварцэнберга, у дачыненні да гэтай ініцыятывы існуе чатыры асноўных «НЕ»:
- Гэта НЕ антырасійская ініціятыва;
- Яна НЕ патрабуе для рэалізацыі змены сучаснай эканамічнай сітуацыі;
- Усходняе партнёрства НЕ дублюе іншыя ініцыятывы і інструменты ЕС;
- Яна НЕ накіравана на пашырэнне ЕС.
Кожны з выступоўцаў прадэманстраваў сваё разуменне перспектыў і задач Усходняга партнёрства, аднак трэба адзначыць, што самую актыўную пазіцыю, з найбольшым улікам інтарэсаў усходніх суседзяў, падчас сустрэчы прадставіла Польшча. Радэк Сікорскі адзначыў, што ў цяперашнім фармаце Усходняе партнёрства — гэта абсалютны мінімум того, што абавязана зрабіць еўрапейская супольнасць у дачыненні да сваіх суседзей. На думку міністра, у якасці прыарытэтных пытанняў Усходняга партнёрства — вяртанне бязвізавага рэжыму з краінамі-партнёрамі, развіццё шырокіх гандлёвых стасункаў, значнае павялічэнне агульнага аб’ёму бюджэту ініцыятывы і увядзенне спецыяльнага каардынатара гэтай праграмы з боку Еўрасаюза.
Адзіным прадстаўніком краін-партнёраў на сустрэчы была Україна, якая настойвае на прыарытэце развіцця сваіх двухбаковых адносін з ЕС, матывуючы гэта тым, што яна ўжо прайшла досыць вялікі шлях у адносінах з ЕС, таму шэраг базавых крокаў, запланаваных у межах Усходняга партнёрства, для яе больш не актуальны. Па словах віце-прэм’ера, Украіна ўжо абрала свой геапалітычны шлях, таму асноўныя акцэнты для Украіны ў адносінах з ЕС сканцэнтраваныя вакол пытанняў бязвізавага рэжыму, адкрытага рынку і энергетычнай бяспекі. Такая пазіцыя Украіны зразумелая, але не вельмі спрыяе беларускім інтарэсам, таксама як і інтарэсам іншых менш паспяховых у пытаннях еўраінтэграцыі суседзей.
На сёння пакуль што застаецца адкрытым пытанне ступені ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве. Але нават калі беларускія ўлады, нягледзячы на папярэднія заявы, не выкажуць жадання актыўна далучыцца да Усходняга партнёрства, у пэўнай ступені, Беларусь усё ж будзе ўдзельнічаць у сумеснай дзейнасці праз запланаваныя шматбаковыя інструменты. У прыватнасці, адным з такіх інструментаў будзе т.зв. Форум грамадзянскай супольнасці, закліканы ўключыць у абмеркаванне і кантроль развіцця Усходняга партнёрства грамадскія асацыяцыі, прафсаюзы і іншыя арганізацыі грамадзян усіх шасці краін-суседзей ЕС на Усходзе.
Еўракамісар па знешніх сувязях ЕС Беніта Ферэра-Вальднэр яшчэ раз падцвердзіла ўстойлівае жаданне бачыць Беларусь удзельніцай Усходняга партнёрства ў як мага больш поўным фармаце. Але, па яе словах, пакуль што з беларускага дзяржаўнага боку не назіраецца ўстойлівай зацікаўленасці і за агульнымі словамі не бачна дастатковых рэальных крокаў насустрач. Тым не менш, «брама для Беларусі ўсё яшчэ адчынена».
Як стала вядома 21 сакавіка, Саміт ЕС прынцыпова ўхваліў ініцыятыву «Усходняе партнёрства», так што зараз Еўрапейская камісія распачне спецыяльны раунд збору прапаноў і каментарыяў па канкрэтным фармаце гэтай ініцыятывы. Гэта як раз той выпадак, калі у ЕС няма гатовых адказаў і мадэлей, таму ўсе актыўныя гульцы з 6 усходніх краін-суседзей маюць рэальны шанец паўплываць на канчатковую версію праграмы, падпрацаваўшы яе «пад сябе».
Актыўнасць абмеркавання Усходняга партнёрства ў Бруселі вельмі ўражвае, але такі ж «градус дыскусіі» хацелася б бачыць таксама і у нас на Радзіме. На нашым сайце ўжо былі апублікаваны прапановы і рэкамендацыі па Усходнім партнёрстве, распрацаваныя экспертам АГТ-ЦСІ Андрэям Ягоравым. Магчыма, гэта толькі пачатак і на працягу наступных тыдняў іншыя эксперты таксама ўключацца ў пэўным сэнсе лёсавызначальную дыскусію як у фармаце публікацый, так і падчас жывых дыскусій, якія бліжэйшым часам плануе арганізаваць каманда EuroBelarus.Info.
Шматлікія актывісты беларускіх грамадскіх арганізацый і экспертных суполак, якія актыўна падтрымліваюць удзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве, падчас рэгулярных кансультацый і тэматычных імпрэз, што адбываюцца ў Бруселі на працягу апошніх месяцаў, вельмі спадзяюцца, што наша краіна выкарыстае гэту магчымасць найлепшым чынам. Пэўныя крокі па лібералізацыі эканамічных умоў у краіне, а таксама пазітыўныя, але супярэчлівыя і недастатковыя дзеянні беларускай улады ў накірунку перамен, маглі б знайсці сваё адлюстраванне і ў больш актыўным удзеле Беларусі ва Усходнім партнёрстве як на двухбаковым, так і шматбаковым узроўнях. Але для гэтага патрэбна палітычная воля, здаровы прагматызм і стратэгічнае бачанне. Бліжэйшы час пакажа, наколькі такія якасці ўласцівыя сёняшняй беларускай дзяржаве, роўна як і грамадскаму сектару.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»