Канферэнцыя «Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства»

11.04.2009
EuroBelarus.Info

22 красавіка 2009 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау (прасп. Газеты «Праўда», 11) адбудзецца канферэнцыя «Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства».

Чаму паўстала неабходнасць правядзення канферэнцыі?

Удзел у ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства» з’яўляецца важным як для ўсёй краіны ў цэлым, так і для грамадзянскай супольнасці Беларусі. Напрыканцы сакавіка Еўрапейская камісія ў рамках Усходняга партнёрства прапанавала ўсім зацікаўленым бакам абмеркаваць арганізацыю, структуру і функцыі Форума грамадзянскай супольнасці. Асноўнай задачай такога Форума з’яўляецца развіццё кантактаў паміж арганізацыямі і падтрымка іх дыялогу з органамі дзяржаўнай улады.

У Еўракамісіі няма гатовых адказаў і мадэлей, таму ўсе актыўныя гульцы з шасці усходніх краін-суседзей маюць рэальны шанец паўплываць на канчатковую версію праграмы, падпрацаваўшы яе «пад сябе». Меркаванні і прапановы наконт стварэння Форума грамадзянскай супольнасці павінны быць прадстаўлены Еўрапейскай камісіі не пазней за 25 красавіка 2009 года.

Мэты канферэнцыі:

  • актыўнае далучэнне грамадзянскай супольнасці Беларусі да ініцыятывы «Усходняе партнёрства»;
  • стварэнне пляцоўкі для адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, Еўрапейскай камісіі і грамадзянскай супольнасці Беларусі;
  • прадстаўленне і абмяркаванне ідэй і падыходаў да фармавання і ролі Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства.

Удзельнікі:

Эксперты і лідэры беларускіх грамадскіх аб’яднанняў і іншых недзяржаўных арганізацый, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Беларусі.

Арганізацыйны камітэт:

  • Таццяна Пашэвалава, ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый»;
  • Міраслаў Кобаса, АГА «Фонд імя Льва Сапегі»;
  • Ірына Сухій, ГА «Экадом»;
  • Ірына Жыхар, ГА «Беларуская арганізацыя працоўных жанчын»;
  • Улад Вялічка, ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»;
  • Алена Танкачова, Фонд развіцця прававых тэхналогій (Украіна), Установа «Цэнтр прававой трансфармацыі» (Беларусь).

Роля журналістаў

Нам вельмі патрэбна ваша прафесійная інфармацыйная падтрымка канферэнцыі. У вас будзе магчымасць атрымаць поўны пакет інфармацыі, а таксама задаць пытанні наконт ініцыятывы «Усходняе партнёрства» экспертам рознага ўзроўню.

Запрашаем вас да супрацоўніцтва пры асвятленні працы і вынікаў канферэнцыі. Для журналістаў будуць падрыхтаваны дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы.

Увага!

Калі вы маеце намер узяць удзел у канферэнцыі, неабходна атрымаць акрэдытацыю да 21 красавіка 2009 года. Калі ласка, звяртайцеся да прэс-сакратара канферэнцыі Алесі Белановіч па электронной пошце: [email protected] і па нумары тэлефона: (+375 29) 8786779.

Дадатковую інфармацыю (папярэднюю праграму, артыкулы экспертаў па ініцыятыве «Усходняе партнёрства») можна знайсці на сайце EuroBelarus.Info.

Спампаваць прэс-анонс 


Другие публикации