В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
«Трэці сектар» прагназуе магчымыя варыянты падзей у Беларусі
15 сакавіка Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі сумесна з Міжнародным кансорцыюмам «ЕўраБеларусь» зладзілі круглы стол «Напярэдадні палітычнага сезону: стратэгіі і контрстратэгіі». Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці прадставілі «Стратэгію-2012: ад дыялогу ўнутры дэмакратычных сіл да дыялогу з рэжымам». Стратэгію распрацавалі прадстаўнікі «трэцяга сектара».
На круглым стале было заслухана пяць дакладаў экспертаў, што да далейшай стратэгіі і контрстратэгіі, аналізу цяперашняй сітуацыі. Алесь Лагвінец, прадстаўнік Руху «За Свабоду» спрагназаваў тры магчымыя варыянты развіцця падзей у Беларусі: азербайджанскі, румынскі і польскі, па якіх можа пайсці Беларусь. Згадваліся і Лівія з Егіптам... Але ёсць чыннікі, якія могуць паўплываць на далейшае развіццё:
«Першае — гэта незадаволенасць эканамічнай палітыкай уладаў. Другое — гэта моцныя паспяховыя дэмакратычныя змены. Гэта моцныя праеўрапейскія, празаходнія настроі. Трэці чыньнік — гэта тое, што нацыянальныя дэмакратычныя сілы грунтуюць свой пратэст таксама на пытаннях саматоеснасці. Ну, і самае апошняе — гэта чыннікі, якія не тычацца апазіцыі, але таксама вельмі важныя: гэта ступень кансалідаванасці рэжыму».
Дырэктар Цэнтра еўрапейскіх трансфармацый, палітоляг Андрэй Ягораў прадставіў «Стратэгію-2012: ад дыялогу ўнутры дэмакратычных сіл да дыялогу з рэжымам». Адзін з асноўных тэзізаў — апазіцыі трэба аб'яднацца і падчас дыялогу з уладамі дамагчыся правядзення свабодных і дэмакратычных парламенцкіх выбараў у 2012 годзе. Мэта апазіцыі — заваяваць 15-20% месцаў у парламенце. Але для гэтага неабходная сапраўдная кансалідацыя дэмакратычных сіл у грамадзтве.
Незалежны эксперт Пётар Марцаў задае рытарычнае пытаньне наконт перамоў з уладамі:
«А чаму вы лічыце, што яны сядуць размаўляць? Не таму, што схема дрэнная, (мне, да прыкладу, стратэгія падабаецца). А таму, што з гэтымі людзьмі, якія шмат-шмат гадоў выступалі супраць Лукашэнкі асабіста, ён з гэтымі людзьмі за стол перамоў не сядзе. Больш за тое, палова з іх за кратамі...»
На думку Пятра Марцава, у палітыцы ўсё вырашаюць партыі:
«І калі ўжо ёсць факт, што пратэстны электарат значна шырэйшы за апазіцыйны, значыць, трэба працаваць над аналізам ідэй, што можа прыцягнуць. Таму я б рэкамендаваў тэхналогію (гэта нават не стратэгія): шукаць аднадумцаў і ствараць нейкую новую буйную палітычную сілу».
Меркавалася, што стратэгія будзе абмеркавана падчас прадстаўнічай канферэнцыі «Роля і месца грамадзянскай супольнасьці ў стратэгіі будучыні», якая павінна была адбыцца 18-19 сакавіка. Аднак аргкамітэту было адноўлена ў памяшканні і Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам, і гатэлем «Краўн Плаза». Таму канферэнцыя пераносіцца на красавік.
См. также:
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»