Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Экспэрт: «Народ перарос палітыкаў»
26 траўня Рух «За Свабоду» прэзентаваў «Народную праграму». Аўтары ініцыятывы лічаць, што стваральнікамі праграмы павінны стаць не вузкія спецыялісты, а само грамадства.
Намесьнік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч кажа, што «Народная праграма» будзе стварацца прынцыпова іншым шляхам, чым папярэднія дакументы такога кшталту. Стваральнікамі яе павінны стаць не вузкія спецыялісты, а само грамадства:
«Мы абіраем трошкі іншы шлях — напісанне праграмы знізу, ацэнкі яе знізу і звядзення ў выніку гатовых тэкстаў, гатовых прапаноў ужо на экспертным узроўні».
Кантакты з людзьмі ажыцьцяўляюцца праз Інтэрнэт, на адмысловым сайце www.prahrama.by. Другая пляцоўка — круглыя сталы з людзьмі, абазнанымі ў канкрэтных тэмах. Палітолаг Андрэй Ягораў кажа, што пры выбары тэмаў эксперты арыентаваліся на два моманты. Першы — актуальнасць і важнасць для Беларусі:
«Па-другое, тэмы, якія б закраналі нейкія сутнасныя рэчы ў людзей, якія б жадалі абмяркоўваць гэтую тэму, удзельнічаць у дыскусіі, і пэўным чынам такая тэма была б правакацыйнай. І таму мы вызначылі 18 тэмаў, якія падаліся нам важнымі: геапалітычны блок, блок сацыяльных пытанняў, блок інстытуцыйных рэформ».
Тэмы самыя розныя: будаўніцтва АЭС, прыватная ўласнасць на зямлю, скарачэнне колькасці чыноўнікаў, медыцына.
Вынікам «Народнай праграмы» павінен стаць дакумэнт, які маглі б выкарыстоўваць усе прадстаўнікі палітычнага жыцця Беларусі, кажа палітолаг Дзяніс Мельянцоў:
«На падставе ўсяго гэтага, напрацаванага ў дыскусіях у анлайне і афлайне, сфармаваць такую народную праграму, сабраць усе самыя асноўныя, самыя цікавыя тэзісы ў адзіны дакумент, які быў бы пазітыўным, які быў бы скіраваны і на экспертнае, і на грамадскае бачанне, якім чынам павінна развівацца краіна. І вось гэты канчатковы прадукт у выглядзе «Народнай праграмы» абсалютна вольны і адкрыты для выкарыстання любымі палітычнымі сіламі».
Як вынікі гэтых дыскусій могуць быць скарыстаныя? Палітолаг Юры Чавусаў тлумачыць:
«Павінна быць вялікая ўвага з боку палітыкаў да гэтай дыскусійнай пляцоўкі, таму што зараз у нас сур'ёзны гаспадарчы, эканамічны, фінансавы крызіс. Мне падаецца, што беларуская палітыка будзе адыходзіць ад лозунгавых ідэалагічных пастулатаў у бок палітыкі, якая арыентавана на адстойванне грамадскіх інтарэсаў асобных груп, класаў. І якраз на падобнага кшталту дыскусійных пляцоўках змест грамадскіх інтарэсаў будзе адлюстроўвацца».
На думку фінансавага аналітыка Сяргея Чалага, народ ужо перарос палітыкаў, і «Народная праграма» будзе стварацца менавіта з удзелам народа і для народа:
«Гэта спроба адказваць на тыя пытанні, якія людзей цікавяць. Таму што за апошнія месяцы пра тое, што цікавіла людзей, ніводная палітычная сіла нічога не казала, уключна з уладай, якая зараз наагул маўчыць пра тое, што людзей больш за ўсё цікавіць».
Палітолаг Вацлаў Арэшка даў такую ацэнку новай ініцыятыве:
«З аднаго боку, добра, што апазіцыя пачала звяртацца да народа. Гэта вельмі важны працэс, таму што ў нас заўсёды неяк апазіцыя ішла сваім шляхам, і калі з народам размаўляла, атрымлівалася, што народу гэта не надта і цікава бывала. А потым скардзіліся, што нешта не выходзіць дыялог. Гэта, безумоўна, гаворыць пра важныя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Бо апазыція, не падтрыманая народам, — гэта даволі смешная з'ява, якую мы часцяком і бачым. З другога боку, ведаючы каманду, якая сёння сабралася, у мяне ёсць пэўны скептыцызм да таго, што народ будзе прымаць актыўны ўдзел у гэтай «Народнай праграме».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»