Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Крэдытная залежнасць усё глыбейшая (Відэа)
Святло ў канцы тунэлю, куды трапіла беларуская эканоміка, уладам краіны хацелася б бачыць з зеленаватым адлівам. Менавіта на павелічэнні крэдытнага партфелю грунтуецца ўся антыкрызісная праграма беларускага ўраду.
Леанід Злотнікаў, эканаміст:
«Нават калі ўсе крэдыты Беларусь атрымае, гэта не вырашыць праблемаў беларускай эканомікі. Або вырашыць іх на 3-4 месяцы».
Але нават перадышка ў выглядзе некалькіх месяцаў наўрад ці наступіць. Бо шанцы на атрыманне крэдыту з боку Міжнароднага валютнага фонда эксперты ацэньваюць як вельмі нізкія. Бо нягледзячы на бяду, сяброўскіх пачуццяў з Захаду Лукашэнку чакаць не выпадае — мяркуе былы памочнік дзяржсакратара ЗША, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі Freedom House.
Дэйвід Крэймер, выканаўчы дырэктар Freedom House, ЗША:
«Беларусь стаіць перад пагрозай эканамічнага краху. Больш за тое, Лукашэнка закручвае гайкі, як мы ўбачылі і 19 снежня, і пасля. Усё гэта кажа пра тое, што сітуацыя ў Беларусі — у самай крытычнай кропцы. На мой погляд, Захад цяпер мусіць толькі ўзмацніць ціск, а не дапамагаць Лукашэнку».
Такія ж меркаванні гучаць і з боку Еўрапейскага Саюза. Міністр замежных справаў Швецыі Карл Більд заявіў, што дапамогі Захаду не будзе, пакуль улады краіны не зменяць уласнай палітыкі.
У сваю чаргу зварот да МВФ можа быць сігналам афіцыйнага Мінска пра гатоўнасць распачаць гандаль палітвязнямі. Аднак калі Захад і пойдзе чарговы раз насустрач уладам Беларусі, гэтая супраца будзе залежыць ад таго, ці сапраўды ў Беларусі наступіць адліга. Не толькі палітычная.
Андрэй Ягораў, палітолаг:
«Натуральна, што ў блок рэкамендацый МВФ можа ўваходзіць палітычная лібералізацыя, як інстытуцыйная ўмова развіцця бізнесу і гарантыя для замежных інвестыцый».
У самім Фондзе пакуль не каментуюць шанцаў Беларусі на крэдыт. Але згодна з працэдурамі, нават станоўчага рашэння рады дырэктараў МВФ давядзецца чакаць як мінімум да верасня. Да гэтага ж часу адсутнасць маштабных стабілізацыйных уліванняў у эканоміку будзе азначаць далейшае аслабленне нацыянальнай валюты, рост коштаў і з'яўленне дэфіцыту. Іншымі словамі, зніжэнне ўзроўню жыцця грамадзянаў. Першыя сімптомы гэтага ўжо бачныя ў сталічных крамах.
Валянціна Рудкоўская, універсам «Сухараўскі», Мінск:
«У нас ідзе замяшчэнне тавару больш дарагога на больш танны, але не значыць, што няякасны».
Нягледзячы на запэўніванні прадаўцоў пра якасць танных тавараў, ад дасведчаных спажыўцоў праўды не схаваць. Як і разумення тэндэнцыі.
Мінчук:
«Паліў «West», потым «Мінск» купіў, хутка да «Прымы» дойдзем. А потым тытунь будзем вырошчваць. У маёй бабулі ёсць надзельчык, ужо думаю тытунь вырошчваць».
Пакуль жа ўрад Беларусі як наркаман імкнецца ўсё шчыльней пасадзіць эканоміку краіны на крэдытную іглу. Рэальнае ж выйсце з крызісу будзе звязанае з балючаю ломкаю ўсёй пабудаванай за апошнія 17 гадоў сацыяльна-палітычнай мадэлі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»