Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Зачыстка перад... дыялогам? (Відэа)
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей распусціў Грамадска-кансультацыйную раду. Задачаю створанай некалькі гадоў таму структуры, у якую ўвайшоў таксама шэраг паважаных грамадскіх дзеячаў, было ўдасканальванне эканамічнага і палітычнага кірункаў развіцця краіны. Але за гэты час адбылося ўсяго некалькі пасяджэнняў. Цяпер жа — канчатковае закрыццё. Аднак аналітыкі лічаць гэта не канцом, але пачаткам новага праекту, які Уладзімір Макей назваў «вялікім дыялогам».
Праца створанай у 2009 годзе Грамадска-кансультацыйнай рады не заладзілася ад самага пачатку. Ужо тады даводзілася выпраўляць кірункі яе дзейнасці.
Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:
«Будзе выпрацаваны шэраг рэкамендацыяў наконт парадку дня, актуальнага для Беларусі, і наконт парадку дня, паводле якога мае працаваць любы грамадска-кансультацыйны орган».
Аднак і такія высілкі поспеху не прынеслі. Кансультацыйны орган, што ствараўся пры Адміністрацыі прэзідэнта дзеля абмеркавання найбольш важных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, часова прыпыніў сваю працу ўжо ў лістападзе 2009 г., а сёння ён перастаў існаваць афіцыйна.
Уладзімір Макей, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта:
«Аналізуючы сітуацыю, што склалася апошнім часам вакол Рады, бачу, што яе праца не можа быць сапраўды плённаю ў атмасферы абвінавачанняў у тым, што гэтая структура цалкам падкантрольная ўладам, што сябры Рады прызначаныя Адміністрацыяй прэзідэнта».
Паводле саміх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, што бралі ўдзел у працы Рады, яе роспуск ліквідаваў апошнюю пляцоўку для размоваў з уладамі.
Пётр Марцаў, журналіст:
«Быў хіба адзіны прыклад нейкага наўпроставага дыялогу з уладамі — калі ёсць магчымасць нейкім канкрэтным чыноўнікам, што адказваюць за канкрэтныя сферы дзяржавы, выказаць у твар, што ты думаеш. А самае цікавае, што можна было выслухаць у адказ нейкія пярэчанні, аргументы».
Што праўда, кажуць іншыя, размовы тыя ніякага плёну не мелі, дый далей за словы справа не пайшла.
Станіслаў Багданкевіч, экс-старшыня Нацбанка:
«Гэтая рада не працавала. За ўвесь час яна абмеркавала ўсяго два пытанні — хоць у дакументах аб стварэнні Рады было сказана, што яна паўстае дзеля абмеркавання найважнейшых пытанняў дзяржавы, грамадства і дачыненняў з вонкавым светам».
Аднак, на меркаванне аналітыкаў, улады распусцілі Раду зусім не дзеля жадання рэфармаваць яе. Не апошнюю ролю адыграла патрабаванне Захаду распачаць сапраўдны дыялог паміж уладамі ды іх апанентамі.
Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік:
«Напэўна, быў нейкі сігнал кіроўнай вярхоўцы беларускай: што вы нам не прадавайце старога тавару, вы давайце штосьці больш рэальнае, бліжэйшае да сапраўднага дыялогу. Канечне, улады і далей будуць хітраваць, давядзецца круціцца як вуж на патэльні, але на нейкія саступкі яны пойдуць».
Бо толькі гэтак афіцыйны Менск можа атрымаць фінансавае падтрыманне ад Захаду, дзеля якога, зрэшты былі агучаныя апошнія заявы наконт магчымасці новага дыялогу.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»