Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Публічная лекцыя Ігара Бабкова «Міцкевіч як апокрыф»
Паказаць беларускую інтэлектуальную гісторыю і культуру ў асобах — адна з мэтаў цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi». Мы канцэнтруем увагу аудыторыі на думках і дзейнасці тых, хто спрычыняецца да развіцця нацыянальнага культурнага дыскурсу. Мы перабіраем постаці класікаў як фотаздымкі ў старым сямейным альбоме, каб разгледзець па-за іх «нерухомасцю» жывое, актуальнае, роднае — тое, што тлумачыць нам нас саміх.
25 лістапада 2011 года філосаф і літаратар Ігар Бабкоў у лекцыі «Міцкевіч як апокрыф» чытае, думае і разважае пра ідэі вядомага польскага, літоўскага і беларускага паэта.
Хто такі Адам Міцкевіч у нашым «сямейным альбоме»? Класік, які заняў сваё «нерухомае» месца ў каноне як мінімум трох суседніх літаратур ці рэальны, актуальны, палемічны ў сваіх выказваннях суразмоўца? Ігар Бабкоў дэманструе нам свой вопыт сумоўя з Адамам Міцкевічам, зазначаючы ў інтэрв’ю: «Міцкевіч для культуры рэгіёна дасюль застаецца апокрыфам, апокрыфам непрачытаным. І тыя стэрэатыпы, якімі прадстаўлены ў нашай культуры Міцкевіч, — гэта хутчэй спосабы не чытаць Міцкевіча, не думаць разам з ім і не звяртаць увагу на ягоныя словы, на ягоныя ідэі».
Тэма лекцыі можа ўспрымацца як выключна філалагічная. Але гэта не так. Як лекцыю, так і асобу самога лектара трэба разглядаць у кантэксце значна шырэйшым. Каб адмовіцца ад міфаў і клішэ, убачыць сапраўдную рэальнасць Міцкевіча, недастаткова толькі адной кампаратывістыкі і літаратуразнаўства, гэта ўжо пытанні ўладкаванасці, створанасці нацыянальнага дыскурса, пытанні філасофскія. Запрашаем стаць сведкамі таго, як вырашае гэту задачу Ігар Бабкоў — адзін з творцаў беларускага культурнага ландшафта, асоба, якая сваім роздумам стварае адметны пункт гледжання, кропку адліку, зыходзячы з якіх можна знаходзіць новыя сэнсы, паглыбляць і развіваць разуменне і ўспрыманне феноменаў культуры.
Такім чынам... 25 лістапада на галерэйнай пляцоўцы — дзве асобы, два творцы, два філосафы, два паэты, два суразмоўцы... у кантэксце сучаснай беларускай культуры.
Лекцыя філосафа Ігара Бабкова «Міцкевіч як апокрыф» адбудзецца 25 лістапада 2011 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Шчамялёва (Мінск, прасп. Ракасоўскага, 49). Пачатак у 18.30. Запрашаем. Уваход вольны!
UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»