Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці прыняла заяву з асуджэннем смяротных пакаранняў
Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў гадавіну выбуху ў Мінскім метро выступіла з заявай, якая асуджае прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі.
Заява
беларускай Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
11 красавіка 2012 года
Мінск, Рэспубліка Беларусь
Мы, удзельнікі працы Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, занепакоены тым, што ў беларускай судова-прававой практыцы па сёння выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Асаблівы недавер і шырокае грамадскае абмеркаванне выклікаў смяротны вырак па справе тэрарыстычнага акта на станцыі метро “Кастрычніцкая” і яго паспешлівае выкананне.
Непасрэдна пасля тэракта 11 красавіка 2011 года удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства рашуча асудзілі гэты варварскі акт; зазначылі, што ён накіраваны супраць усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх палітычных і грамадскіх поглядаў, нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Заклікі беларускай грамадскасці да ўлад не рабіць паспешлівых крокаў, праводзіць вышукова-следчую працу ў рамках прававых норм; пры выяўленні выканаўцаў і прадстаўленні доказаў іх віны адмовіцца ад помсты, чым па сутнасці з’яўляецца смяротнае пакаранне, і замяніць яго на пажыццёвае зняволенне, былі праігнараваныя.
Рэспубліка Беларусь — адзіная з еўрапейскіх краін, якая не адмовілася ад смяротных прысудаў шляхам іх поўнай адмены ці ўвядзення мараторыя, што, акрамя іншага, пазбаўляе нашу краіну магчымасці стаць сябрам Савета Еўропы. У Беларусі, пачынаючы з 1991 года па 16 сакавіка 2012 года, было выканана прыкладна 400 судовых прысудаў аб смяротным пакаранні — беларускія ўлады не прадастаўляюць грамадству дакладных статыстычных дадзеных па гэтым пытанні.
Апошні смяротны прысуд над асуджанымі па справе выбуху ў метро 11 красавіка 2011 года Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым быў выкананы ў сакавіку 2012 года. Судовы працэс, які адбываўся з 15 верасня па 30 лістапада 2011 года не змог пераканаць беларускае грамадства, у тым ліку частку пацярпелых, у сапраўднай віне падазраваных. Прычынай гэтага сталіся наступныя фактары:
- нягледзячы на выключны статус гэтай справы для Беларусі, судовы працэс праходзіў у незвычайнай спешцы;
- заўвагі адвакатаў пра супярэчнасці ў дзеяннях і выніках працы следства ігнараваліся;
- асуджаныя не мелі права да апеляцыі; да паўторнага, больш падрабязнага перагляду сваёй справы;
- засталіся нераскрытымі матывы, якімі б маглі кіравацца падазраваныя і асуджаныя да растрэлу.
Судовы працэс над Уладзіславам Кавалёвым і Дзмітрыем Канавалавым дыскрэдытаваў беларускую судова-прававую сістэму як унутры краіны, так і па-за яе межамі, выклікаў хвалю абгрунтаванай крытыкі беларускай і сусветнай грамадзянскай супольнасці. Прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый было сабрана больш за 165 тысяч подпісаў за ўвядзенне мараторыя на смяротныя прысуды ў Беларусі. Ва ўсіх вялікіх гарадах прайшлі грамадзянскія акцыі, падчас якіх актывісты звярталі ўвагу на супярэчлівы судовы працэс і паспешлівы смяротны вырак, заклікалі беларускія ўлады спыніць саму практыку смяротнага пакарання ў краіне. Гэтыя падзеі пацвярджаюць гатоўнасць і жаданне вялікай часткі беларускага грамадства адмовіцца ад выкарыстання вышэйшай меры пакарання ў айчыннай судовай практыцы.
Мы, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, удзельнікі працы Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:
Лічым выкананне смяротнага прысуду Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву паспешлівым;
Асуджаем саму практыку смяротных пакаранняў у Беларусі;
Заклікаем улады Рэспублiкi Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне!
Подпісы:
Уладзімір Мацкевіч, старшыня Часовага каардынацыйнага камітэта (ЧКК) Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства;
Уладзіслаў Вялічка, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»;
Андрэй Ягораў, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Навукова-даследчая ўстанова «Аналітычная група ЦЕТ»;
Яраслаў Бекіш, сябра Каардынацыйнага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства;
Сяргей Мацкевіч, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асамблея НДА Беларусі;
Сяргей Драздоўскі, сябра ЧКК Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»;
Яўген Бойка, Грамадзянская ініцыятыва «Магілёўская адукацыйная ініцыятыва»;
Міраслаў Кобаса, Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»;
Сяргей Дзежурка, Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Гуманітарны мост»;
Анатолі Швяцоў, Грамадскае аб’яднанне «Абарона правоў бацькоў і дзяцей»;
Таццяна Зялко, Ініцыятыўная група па стварэнні Грамадскага аб’яднання беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне»;
Ігар Леднік, Праваабарончы рух «Наша Беларусь»;
Аляксандар Крыжэвіч, Грамадскае аб’яднанне «Магілёўскі этнаграфічны клуб»;
Дзмітрый Гамянюк, Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «ГЕДЭЎС»;
Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў;
Ігар Лялькоў, Грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэнне»;
Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогій;
Наталля Васілевіч, Культурна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр «Экумена»;
Аляксандр Кузняцоў, Нефармальны рух «Вольны шлях»;
Ірына Сухій, Грамадскае аб’яднанне «Экадом»;
Аляксандр Каралевіч, Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»;
Жанна Літвіна, Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў»;
Андрэй Дуброўскі, Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Саюз маладых інтэлектуалаў»;
Леанід Каліценя, Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»;
Іна Кулей, Асветніцка-дабрачынная установа «Камітэт «Салідарнасць»;
Алесь Крот, Маладзёжная прафсаюзная група «Студэнцкая Рада»;
Алена Танкачова, Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»;
Вольга Смалянка, Фонд развіцця прававых тэхналогій;
Антаніна Елістратава, Рэспубліканскае моладзёжнае грамадскае аб'яднаньне «Нэкст Стоп — Нью Лайф»;
Эдуард Баравікоў, Установа «Магілёўскі моладзевы цэнтар»;
Ганна Герасімава, Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільне;
Ігар Барысаў, Газета «Наш Магілёў»;
Уладзімір Колас, Рада беларускай інтэлігенцыі;
Вольга Стужынская, «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель);
Святлана Каралёва, Альтэрнатыўная моладзевая платформа;
Алег Гулак, Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне «Беларускі Хельсінкскі камітэт»;
Таццяна Кузіна, Беларускi iнстытут стратэгiчных даследаванняў;
Тамара Мацкевіч, Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай школы»;
Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр «Вясна»;
Юрый Губарэвіч, Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Рух «За Свабоду».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»