Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Публічная дыскусія «Пераклады на беларускую мову: персанальныя авантуры альбо паспалітыя стратэгіі?»
Лятучы ўніверсітэт, Беларуская філасофская прастора і Кнігарня «логвінаЎ» запрашаюць на публічную дыскусію «Пераклады на беларускую мову: персанальныя авантуры альбо паспалітыя стратэгіі?», якая адбудзецца 27 сакавіка 2013 года ў Кнігарні «логвінаЎ». Пачатак у 19.30.
У межах фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры «Шэнгенка» Лятучы ўніверсітэт, Беларуская філасофская прастора і Кнігарня «логвінаЎ» запрашаюць арганізатараў актуальных перакладніцкіх ініцыятыў, кнігавыдаўцоў, экспертаў да супольнай дыскусіі і наважвання перспектыў далейшага развіцця рынку перакладной літаратуры ў Беларусі. Публічная дыскусія ставіць сабе за мэту ўзмацненне цікавасці да развіцця культурніцкіх праектаў на беларускай мове ў нашым грамадстве, а таксама спрычыняе да выпрацоўкі сумесных стратэгій дзейнасці вядучых прадстаўнікоў галіны перакладу праз абмеркаванне і праграмаванне існуючай сітуацыі. Удзельнікі могуць прадставіць экспертную пазіцыю ў якасці панэлістаў, выказаць сваё меркаванне ў дыскусіі, а галоўнае — паспрабаваць выпрацаваць супольныя падыходы да развіцця сітуацыі і заключыць паміж сабой адпаведныя пагадненні.
Прапануецца разгляд пытанняў у межах двух тэматычных блокаў:
1. Перакладніцкая літаратура (мастацкая і навуковая) у Беларусі: аналітыка і ацэнка сітуацыі.
Якое месца займае напрацаваны сегмент перакладаў і выданняў кніг на беларускай мове сярод аналагічных перакладніцкіх праектаў на рускай мове? Ці існуе тут канкурэнцыя альбо паралельнае існаванне двух рынкаў? Якія задачы ставяць перад сабой асобы (калектывы, супольнасці), уключаныя ў перакладніцка-выдавецкую дзейнасць? Чым гэтая дзейнасць матываваная? Ці ёсць ад яе плён: асабісты ці супольны? Ці можа гэты накірунак дзейнасці мець сур’ёзны ўплыў на развіццё культуры і інтэлектуальнай (навуковай) працы ў Беларусі?
2. Перспектывы развіцця галіны перакладніцкай літаратуры і фармавання кніжнага рынку.
Якія накірункі працы ў кнігавыданні на беларускай мове выглядаюць найбольш перспектыўнымі? Якія стратэгіі абіраюцца рознымі суб’ектамі ў гэтай галіне (экспансія, самазахаванне, інш.)? Якія найбольш сурь’ёзныя перашкоды і праблемы паўстаюць і ці ёсць спосабы іх развязання? Ці ёсць магчымасць развіцця праз кааперацыю і пашырэнне ўзаемадзяння? Якія крокі варта было б для гэтага зрабіць?
У якасці экспертаў да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя перакладчыкі і выдаўцы: Павел Касцюкевіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зміцер Вішнёў, Эдуард Куфцерын, Зміцер Колас, Андрэй Казакевіч, Генадзь Сагановіч, Сяргей Сматрычэнка, Аляксей Ластоўскі.
Вядоўцы дыскусіі: Павел Баркоўскі і Андрэй Ягораў.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі вы зацікаўленыя да ўдзелу, просім загадзя звязацца з каардынатарам Юліяй Галіноўскай па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040 альбо па адрасе электроннай пошты: [email protected].
UPD.: Відэазапіс публічнай дыскусіі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»