Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці

17.05.2013
Беларуская Нацыянальная платформа ФГС УП

1 чэрвеня 2013 года ў Мінску мае адбыцца чарговая Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна даслаць заяўку да 27 траўня 2013 года.

Канфереэнцыя будзе прысвечана пытанням развіцця Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, яе ўдзелу ва Усходнім партнёрстве і Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам, падрыхтоўцы рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў пятай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца ў Кішынёве 4-5 кастрычніка 2013 года.

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

«Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі»

Мінск, 1 чэрвеня 2013 года

Запрашэнне да ўдзелу

Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: «Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі», якая адбудзецца 1 чэрвеня 2013 года ў Мінску.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснавана ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

На чарговай канферэнцыі ў кастрычніку 2011 года ўдзельнікамі працы Нацыянальнай платформы быў прыняты Мемарандум аб супрацоўніцтве, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

На канферэнцыях Нацыянальнай платформы ў чэрвені і лістападзе 2012 года быў абраны сталы Каардынацыйны камітэт, а таксама прынята Канцэпцыя развіцця развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы.

Чарговая канферэнцыя будзе прысвечана пытанням развіцця Нацыянальнай платформы, яе ўдзелу ва Усходнім партнёрстве і Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам, падрыхтоўцы рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў пятай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Кішынёве (4-5 кастрычніка 2013 года).

Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу). Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 27 траўня 2013 года (уключна) даслаць заяўку на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: [email protected].

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Звяртаем таксама вашу ўвагу на тое, што выдаткі ўдзельнікаў на праезд і пражыванне не кампенсуюцца арганізатарамі.

Чакаем вас на Канферэнцыі!

 


 

Кантактная інфармацыя:

Адрас электроннай пошты:
[email protected]


Другие публикации