Андрэй Ягораў: Еўропа нічога не зможа зрабіць, пакуль не будзе супольнага дэмакратычнага руху ў Беларусі

28.05.2013
Паводле Беларускага Радыё Рацыя

У межах 3-й пленарнай сесіі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства «Еўранэст» запрошаны прадстаўнікі 6-ці беларускіх апазіцыйных партый і рухаў.

У Бруселі ўжо знаходзяцца Андрэй Дзмітрыеў, Юрый Губарэвіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Аляксей Янукевіч і Віталь Рымашэўскі.

Дэлегаты ад Беларусі ўжо прынялі ўдзел у пасяджэннях камісій па культуры, энергетыцы, замежных справах і правах чалавека.

28 траўня ў Еўранэсце будзе разгледжана пытанне Беларусі. На думку кіраўніка Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолага Андрэя Ягорава, вынікам абмеркавання можа стаць толькі паўтарэнне ранейшых рашэнняў:

— Зноў будзе пастаўлена пытанне Беларусі. Зноў будзе заяўлена пазіцыя, пра сітуацыю з правамі чалавека, дэмакратыяй, асноўнымі свабодамі. Зноў не будзе прапанавана выразнай стратэгіі што да адносінаў з Беларуссю. Пакуль не будзе руху ў краіне, супольнага дэмакратычнага руху палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, — міжнародныя інстытуцыі нічога не могуць зрабіць.

Вывесці з тупіка беларуска-еўрапейскія адносіны могуць змены ўнутры краіны, а не з боку Еўропы, упэўнены палітолаг.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя


Другие публикации