1-га чэрвеня адбудзецца канферэнцыя Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці

30.05.2013
Беларуская Нацыянальная платформа ФГС УП

Чарговая канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства будзе мець назву: “Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі”.

Традыцыйна адной з задачаў канферэнцыі стане падрыхтоўка рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў пятай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Кішынёве (4-5 кастрычніка 2013 года).

Але асноўная ўвага будзе нададзена важным пытанням развіцця самой Нацыянальнай платформы, яе актуальным задачам і магчымасцям ва Усходнім партнёрстве і Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі. У павестцы дня таксама выбар новага складу Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы і новага старшыні.

Нагадаем, што на сёлетняй канферэнцыі Нацыянальнай платформы ў лістападзе 2012 года большасцю галасоў была прынята Канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы. Але ў той жа час былі зафіксаваныя праблемы і супярэчнасці паміж асобнымі яе членамі. Наколькі інтэнсіўнай атрымаецца камунікацыя паміж удзельнікамі чарговай канферэнцыі? Ці здолеюць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці прыйсці да кампрамісу і агульнай выпрацоўкі стратэгіі далейшага развіцця? Хто ўзначаліць кіруючы орган Нацыянальнай платформы Каардынацыйны камітэт на бліжэйшы перыяд? Ад вырашэння гэтых пытанняў залежыць, наколькі ўдалай стане праца маючай адбыцца 1 чэрвеня 2013 года канферэнцыі.

Сярод удзельнікаў як сталыя члены Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і прадстаўнікі іншых арганізацый (без права галасавання). У якасці ганаровых гасцей на канферэнцыю запрошаны прадстаўнікі Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, дыпламатычных місій краінаў Еўрасаюза: Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Славакіі, Чэхіі, а таксама дыпламатычнай місіі ЗША.

Нацыянальная платформа запрашае да супрацоўніцтва беларускія і замежныя СМІ.

Для акрэдытацыі неабходна звязацца з каардынатарам па працы са СМІ: (+375 29) 7422040, [email protected] (Юлія Галіноўская).

Рэгіянальным журналістам арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд, але пры ўмове акрэдытацыі да 30 траўня 2013 года.

Спампаваць:


Другие публикации