10 чэрвеня — апошні тэрмін рэгістрацыі на Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

31.05.2013
icbs.palityka.org

Нагадваем, што рэгістрацыя на Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі завяршаецца 10 чэрвеня 2013 года.

Кангрэс мае адбыцца 11-13 кастрычніка 2013 года ў Коўне (Літва).

Плануецца ўдзел каля трохсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай, Усходняй і Паўночнай Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук.

Падрабязней праправілы рэгістрацыі можна даведацца на сайце Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».


Другие публикации