Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Збор матэрыялаў у спецыяльны тэматычны нумар часопіса «Палітычная сфера»
Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» супольна з Лятучым універсітэтам і Міжнародным кансорцыумам «ЕўраБеларусь» абвесцілі набор матэрыялаў у спецыяльны нумар часопіса «Палітычная сфера» па тэме: «Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі».
Асноўная тэма нумара:
Інтэлектуальная сітуацыя ў Беларусі, вызначэнне этапаў яе фармавання, асноўных характарыстык, сучасных праблем і выклікаў, узаемасувязь інтэлектуальнай сітуацыі, стану акадэмічнай супольнасці і развіцця культуры, пазначэнне перспектыў, кропак найбольшага напружання і працы для сённяшняй інтэлектуальнай і акадэмічнай супольнасці.
Плануецца, што аснову спецыяльнага тэматычнага нумара часопіса «Палітычная сфера» складуць матэрыялы канферэнцыі «Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення», якая адбылася ў Мінску 14-15 снежня 2012 года. Таксама запрашаюцца да публікацыі аўтары, якія не бралі ўдзел у канферэнцыі, але гатовы прадставіць артыкулы па аналізу інтэлектуальнай сітуацыі ў Беларусі і развіцця акадэмічнай супольнасці.
Што вызначае і з’яўляецца падставамі для нашых планаў, перспектыў, інтэлектуальных і дзейнасных памкненняў? Праз якія канцэпты, паняткі і схемы мы апісваем і тлумачым сваю сітуацыю? У якім кірунку развіваецца інтэлектуальная і культурная прастора незалежнай Беларусі? Да чаго мы прыйшлі за 20 год? Якія магчымасці і перспектывы ўзнікаюць зараз? Ці можа акадэмічная і інтэлектуальная супольнасць зрабіць свой унёсак у разгортванне сітуацыі? У якім кірунку трэба рухацца?
Гэтыя пытанні патрабуюць рэфлексіі, аналізу, канцэптуальных і праграмных прапаноў.
Асноўная праблематыка нумара:
- Інтэлектуальная сітуацыя: асноўныя характарыстыкі нашага часу.
- Праблемы і выклікі сучаснага беларускага мыслення.
- Акадэмічная і інтэлектуальная супольнасць: пытанні камунікацыі і самастойнага развіцця.
- Сацыяльны і культурны кантэкст развіцця беларускага мыслення.
Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.
У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся ні ў выглядзе асобнага артыкула, ні як частка манаграфіі.
Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.
Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце, калі ласка, глядзице па спасылцы.
Матэрыялы для друку прымаюцца да 20 верасня 2013 года.
Планаваны час выхаду нумара: канец 2013 года.
Кантактны адрас электроннай пошты: [email protected].
Аб часопісе:
Часопіс палиіычных даследаванняў «Палітычная сфера» — вядучае спецыялізаванае выданне па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Усе артыкулы часопіса праходзяць ананімнае акадэмічнае рэцэнзаванне. Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі, з’яўляюцца крытэрыямі для публікацыі. Выданне ўключанае ў шэраг міжнародных баз навуковых публікацый, у прыватнасці: Central and Eastern European On-line Library, а таксама рэферуецца ў International Political Science Association (IPSA) Abstracts. Часопіс выдаецца з 2001 года.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»