Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Эксперт: Нават група людзей, якія рэгулярна збіраюцца выпіць піва, падпадае пад артыкул
Магчымасць разам вырашаць актуальныя задачы ці зборышча бунтаўшчыкоў — у грамадзян і дзяржавы кардынальна адрозніваецца ўспрыманне грамадскіх ініцыятыў. Хоць менавіта яны дазваляюць знайсці наватарскія рашэнні і запоўніць прабелы ў дзейнасці публічнай адміністрацыі. Але чамусьці не ў Беларусі.
У жыцці ўсё не так, як у законе
Грамадзянская супольнасць — добраахвотнае аб'яднанне людзей, у якое яны інвестуюць альбо свае сродкі, альбо час, альбо працу і актыўнасць. Яны самі ставяць перад сабой мэты і дасягаюць іх коштам уласных намаганняў. Так характарызуе дзейнасць грамадзянскай супольнасці дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.
— Для развіцця грамадзянскай супольнасці важны шэраг умоў: магчымасць аб'яднання грамадзян, фінансавыя інвестыцыі ў іх дзейнасць, свабода слова. І на ўзроўні Канстытуцыі сёння ў Беларусі ўсе гэтыя ўмовы гарантаваныя. Ды і заканадаўства ў большай ці меншай ступені дазваляе грамадзянам аб'ядноўвацца, — адзначае палітолаг. — А вось калі справа даходзіць да выканання законаў, усё выглядае крыху інакш: з магчымасцямі аб'яднання ўсё не так гладка, а з інвестыцыямі ў дзейнасць яшчэ горш.
З відавочных абмежаванняў, якія перашкаджаюць развіццю грамадзянскай супольнасці, эксперт называе кантроль над фінансаваннем: магчымасці спонсарства, дабрачыннай дзейнасці, міжнароднай дапамогі істотна абцяжараныя.
Прыватны бізнес практычна не можа аказваць фінансавую дапамогу «трэцяму сектару». Абмяжоўвае свабоду дзейнасці і сістэма рэгістрацыі арганізацый.
— Нават група людзей, якія рэгулярна збіраюцца выпіць піва, дэ-факта падпадае пад артыкул аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, — тлумачыць Андрэй Ягораў.
Ды і сама сістэма рэгістрацыі ўскладненая да скрайнасці.
— Прынцып рэгістрацыі павінен быць заяўным, — лічыць Андрэй Ягораў.
Гэта калі арганізацыя абвяшчае пра пачатак сваёй дзейнасці, аўтаматычна атрымлівае дазвол і далей, калі яна не парушае дзейнага заканадаўства, спакойна працуе.
Ніякіх прэферэнцый — дастаткова проста не замінаць
Якія змены могуць садзейнічаць развіццю грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне?
Пачынаць варта ад зняцця абмежаванняў на грамадзянскую дзейнасць, лічыць кіраўнік Асацыяцыі няўрадавых арганізацыяў Беларусі Сяргей Мацкевіч.
— Трэба, каб грамадскія ініцыятывы самі выбіралі, у якой форме ім працаваць. Напрыклад, хочаш мець доступ да дзяржаўных праграм — рэгіструйся. Не — працуй без рэгістрацыі, — тлумачыць эксперт.
Выключыць з заканадаўства адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, на думку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, проста неабходна. Як і стварыць структурам «трэцяга сектара» аднолькавыя ўмовы з суб'ектамі гаспадарання, лічыць Сяргей Мацкевіч:
— На сённяшні дзень суб'екты гаспадарання могуць быць зарэгістраваныя ў жыллёвым фондзе, а грамадскія аб'яднанні — не. Важныя і льготы па арэнднай плаце для грамадскіх арганізацый.
Не варта разлічваць на садзейнічанне — хаця б не заміналі. Гэтага пункту гледжання прытрымліваецца старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Таццяна Вадалажская.
— Ніякіх спецыяльных прэферэнцый для развіцця грамадзянскай супольнасці ў краіне не патрабуецца. Дастаткова было б проста прыбраць існыя абмежаванні, — адзначае эксперт.
А за што яго любіць?
Пакуль дзяржаўныя органы ў Беларусі лічаць дзейнасць арганізацый «трэцяга сектара» небяспечнай для сябе.
— Дзяржава хоча ўсё кантраляваць, — кажа Сяргей Мацкевіч. — А ўсё, што не знаходзіцца пад кантролем, лічыцца шкодным.
Улада не пярэчыць, калі нейкая экалагічная арганізацыя прыбярэ ў якім-небудзь парку. Але яна абурыцца, калі тая ж экалагічная арганізацыя будзе выступаць супраць высечкі гэтага ж парка.
— Грамадзянская супольнасць перашкаджае ўладзе, паколькі імкнецца самастойна кіраваць нейкімі сферамі жыцця грамадства, вырашаць нейкія задачы без усялякага ўдзелу дзяржавы, — лічыць Андрэй Ягораў. — Узнікае супрацьстаянне, паколькі дзяржава хоча ўплываць на ўсе працэсы без выключэння. Вось і імкнецца выціснуць з працэсу ўсе групы, здольныя дамагацца нейкіх рашэнняў.
Але гэта акурат арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў шмат якіх краінах навучаюць, дапамагаюць, прадухіляюць негатыўныя наступствы сацыяльнай няроўнасці, прапануюць і ўкараняюць інавацыйныя рашэнні. Адмаўляцца ад паслуг грамадзянскай супольнасці для дзяржавы — занадта паспешлівае і стратэгічна нявыгаднае рашэнне.
«Трэці сектар» садзейнічае і фармаванню лідараў, што таксама немалаважна для нашай краіны, бо актыўных людзей акурат не хапае.
Чаму не разам?
У «трэцім сектары» нямала сваіх праблем. Адна з ключавых, уласцівых, зрэшты, не толькі грамадзянскай супольнасці, — раз'яднанасць. Аб'яднанне намаганняў можа прынесці свой плён, аднак знайсці агульную мову грамадскім арганізацыям часта не ўдаецца.
— Ёсць шмат аспектаў, якія перашкаджаюць грамадзянскай супольнасці кансалідавацца. Ды і ўнутры грамадзянскай супольнасці часам ёсць памылковае ўяўленне пра тое, хто такія яе прадстаўнікі і чым займаюцца, — кажа Андрэй Ягораў.
Некаторыя, напрыклад, мяркуюць, што грамадзянская супольнасць — гэта элемент, які кампенсуе прабелы ў тых сферах, дзе ў дзяржавы рукі не даходзяць.
Сітуацыя раз'яднанасці інспіруецца і залежнасцю арганізацый ад рэсурсаў — як дзяржаўных, так і міжнародных донараў, паколькі ў гэтым выпадку мэты падмяняюцца мэтамі знешніх суб'ектаў.
Праўда, на думку Андрэя Ягорава, ёсць і агульнае — тое, што штурхае арганізацыі грамадзянскай супольнасці да аб'яднання: неабходнасць забяспечыць агульныя ўмовы для сваёй дзейнасці. Гэта значыць, усё тое ж — рэгістрацыя, фінансаванне, свабода слова.
— Бо без гэтых умоў ніводная арганізацыя не ў стане дасягнуць сваіх мэт, — тлумачыць эксперт.
Гэта «дзялянка» дзяржавы, а ёй ніхто не патрэбны
Параўноўваючы сучасныя аўтарытарныя дзяржавы з савецкай сістэмай, Андрэй Ягораў адзначае: пры савецкай сістэме любое аб'яднанне было немагчымае, не было прасторы для свабоднай дзейнасці. Сучасныя аўтарытарныя дзяржавы невялікую прастору пакідаюць. Скажам, грамадская арганізацыя можа дапамагаць дзіцячым дамам. Але як толькі яна паспрабуе змяніць сістэму дзіцячых дамоў у нацыянальным маштабе, задача становіцца невырашальнай.
— Вы не можаце палепшыць гэтую сістэму як такую. Таму што гэта «дзялянка» дзяржавы і ёй тут ніхто не патрэбны, — канстатуе эксперт. — Для вырашэння праблем на нацыянальным узроўні патрэбныя змены ўмоў дзейнасці, трэба аб'яднанне.
Важнасць кансалідацыі сіл грамадзянскай супольнасці адзначае і Таццяна Вадалажская.
— У пэўныя гістарычныя моманты на грамадзянскую супольнасць кладзецца адказнасць за перамены. Сённяшняя сітуацыя ў нашай краіне такая, што палітычныя структуры не могуць выконваць свае функцыі праз адсутнасць палітычнага поля як такога. У лепшым выпадку, яны выступаюць як тыя ж элементы грамадзянскай супольнасці, — тлумачыць эксперт. — І ў гэтым выпадку агульнай задачай «трэцяга сектара» з'яўляецца пераадоленне пункту невяртання ў дэмакратычных пераменах.
Што замінае аб'яднанню? На думку Таццяны Вадалажскай, спісваць усе праблемы на амбіцыі лідэраў, на недахоп рэсурсаў, на ўмовы — занадта павярхоўны падыход. Ёсць больш сур'ёзныя прычыны.
Беларусы амаль дваццаць гадоў жывуць у новых сацыяльных і палітычных умовах. З аднаго боку — савецкія або аўтарытарныя ўстаноўкі, з другога — традыцыйныя дэмакратычныя інстытуты, еўрапейскі вопыт і нормы жыцця. І існыя элементы «трэцяга сектара» вольна або міжволі ўпісваюцца ў структуру сучаснага беларускага грамадства.
— Часта даводзіцца чуць: давайце займацца сваёй справай, профільнай дзейнасцю, і праз гэтыя справы мы прыйдзем да перамен. І калі гэтыя справы можна ўбудаваць у агульную сістэму, то яе, выходзіць, і мяняць не трэба. Так што нават на ўзроўні канцэптуальнага разумення сітуацыі мы не моцна прасунуліся, а таму не заўсёды ўяўляем, што і як рабіць, — тлумачыць Таццяна Вадалажская.
Сяргей Мацкевіч не згодны з тым, што з кансалідацыяй у «трэцім сектары» ёсць істотныя праблемы.
— Асабліва гэта тычыцца праваабарончых, экалагічных, адукацыйных арганізацый, — лічыць эксперт. — Тут працэс аб'яднання намаганняў адбываецца даволі паспяхова.
Пакуль усё абмяжоўваецца дыялогам экспертаў
Поспех многіх працэсаў у Беларусі сёння залежыць у тым ліку і ад таго, як хутка і эфектыўна змогуць дамовіцца паміж сабой розныя сілы: ад палітычнай апазіцыі да грамадзянскай супольнасці.
— Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з Беларуссю мог бы спрыяць аб'яднанню і ўзаемным кампрамісам, — лічыць Андрэй Ягораў. — Прынамсі такія задачы, калі меркаваць па выказваннях еўрапейскіх чыноўнікаў, перад гэтай ініцыятывай і ставіліся. Гэта дыялог для беларусаў у першую чаргу. Аднак пакуль як суб'екты ў ім не прадстаўлены ні арганізацыі грамадзянскай супольнасці, ні палітычныя партыі. Пакуль усё абмяжоўваецца дыялогам экспертаў, — канстатуе Андрэй Ягораў.
Таццяна Вадалажская называе Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі чарговай магчымасцю для Беларусі.
— Але гэтай магчымасцю трэба скарыстацца. Дыялог можа стаць і прагрэсіўнай, і негатыўнай з'явай — у залежнасці ад таго, якім мы самі яго зробім. Пакуль, на жаль, у беларускіх суб'ектаў недастаткова жадання вырашаць канкрэтныя задачы і ўкладваць у дыялог сэнс. Хоць тут трэба прапаноўваць тыя ініцыятывы, якія важныя для нас саміх, — лічыць эксперт.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»