Сустрэча з вядомай беларусісткай з Польшчы, доктарам Эльжбетай Смулковай

19.08.2013
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь» запрашаюць на сустрэчу з доктарам Эльжбетай Смулковай (22 жніўня 2013 года ў 18.30 у мінскай кавярні «Лыжкі»).

Напрацягу жыцця чалавеку даводзіцца стаць сведкам розных яскравых момантаў, але толькі некаторыя з іх застаюцца ў памяці як важныя, знакавыя падзеі. Падобна і з людзьмі: з шэрагу творчых імпрэзаў, прэзентацый, лекцый і дыскусій толькі некаторыя становяцца для нас сустрэчай з Асобай, чые думкі і меркаванні становяцца важнай часткай нашага разумення сучаснасці. Сустрэча з такой Асобай дорыць нам досьвед датычнасць часу, гісторыі і культуры.

22 жніўня 2013 года Лятучы ўніверсітэт ладзіць сустрэчу з чалавекам, які «увасабляе сабой польска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і ў галіне дыпламатыі» — вядомай беларусісткай і славісткай, першым Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі, доктарам габілітаваным Эльжбетай Смулковай. Яе ўнікальны досьвед працы ў розных сферах, практыка даследаванняў памежных польска-беларуска-літоўскіх тэрыторый, шматлікія навуковыя, дыпламатычныя і проста чалавечыя кантакты дазваляюць ёй глыбока асэнсоўваць тыя працэсы, якія фармуюць інтэлектуальную і культурную прастору сучаснай Усходняй Еўропы.

За філіжанкай кавы з доктарам Эльжбетай Смулковай мы размаўляем пра актуаліі жыцця польскіх універсітэтаў, тыя выклікі, якія стаяць сёння перад універсітэцкай адукацыяй і навукай, пра сучасныя тэндэнцыі ў развіцці гуманістыкі.

Запрашаем далучыцца да гутаркі!

Сустрэча адбудзецца 22 жніўня 2013 года ў 18.30 у кавярні «Лыжкі» (г. Мінск, вул. Камсамольская, 34).

Прапануем адно з інтэрв’ю з доктарам Эльжбетай Смулковай.

Каардынатар сустрэчы: Юлія Галіноўская, (+375 29) 7422040, [email protected].

UPD.: Відэазапіс сустрэчы


Другие публикации