Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Трэцяя Міжнародная навуковая канферэнцыя Інстытута «Палітычная сфера» (Мінск, 30-31 траўня 2014 года)
Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» аб’яўляе пра правядзенне Трэцяй Міжнароднай навуковай канферэнцыі пад назвай: «Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы». Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 30-31 траўня 2014 года.
Асноўныя арганізатары:
- Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Мінск, Беларусь);
- Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Коўна, Літва);
- Instytut Polski (Мінск, Беларусь);
- Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва);
- Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (Літва);
- Беларускі калегіюм (Мінск, Беларусь);
- Лятучы ўніверсітэт (Мінск, Беларусь);
- Інстытут гісторыі Літвы (Вільня, Літва).
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская, польская.
Прыблізны лік удзельнікаў: 40 чалавек.
2014 год — гэта год, калі ў Беларусі будуць шырока адзначацца тры важныя юбілеі: 500-я ўгодкі Аршанскай бітвы, 100-годдзе пачатку Першай сусветнай вайны, 60-годдзе вызвалення Мінска ад войск нацысцкай Германіі. Усе гэтыя падзеі звязаны з вайсковай гісторыяй нашай краіны, але маюць розныя палітычныя і ідэалагічныя значэнні, адсылаюць да розных версій тлумачэння мінулага краіны і святкуюцца рознымі палітычнымі сіламі.
Гісторыя Беларусі часта разглядаецца як пазбаўленая суб’ектнасці, дзе краіна — гэта тэрыторыя заваяванняў і нашэсцяў. Яшчэ ў 1857 годзе беларускі гісторык Восіп Турчыновіч у «Обозрении истории Белоруссии с древнейших времен» такім чынам пісаў пра мінулае нашага краю: «Это поприще вековых состязаний, это перепутье могучих соперников, беспрерывно ратовавших и ходивших друг на друга, это великая могила их ратей несметных». Рэшткі такога наратыву вельмі заўважныя ў розных гістарычных і мастацкіх працах. У выніку, Беларусь і яе дзяржаўнасць — гэта ахвяра суседзяў, яе трагічны лёс быць скрыжаваннем вайсковых шляхоў. Але мы бачым і цалкам адрозны падыход да айчыннай гісторыі: як гісторыі ваяўнічага народа, авеянага вайсковай славай, актыўнага стваральніка сваёй будучыні. Вось толькі вызначэнне гістарычных ворагаў і галоўных момантаў вайсковай славы ў беларускім грамадстве далёкае ад кансенсусу і шмат у чым залежыць ад ідэалагічных і палітычных пазіцый сучаснасці.
Але вырашальны ўплыў войнаў на палітычнае самавызначэнне краіны і важнасць камемарацый вайсковых падзей і перамог у сучаснасці — гэта далёка не ўнікальны выпадак Беларусі. Мы можам знайсці вельмі шмат паралелей з суседнімі краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, сучасная палітычная суб’ектнасць якіх таксама фармавалася падчас Першай сусветнай вайны.
Юбілейны 2014 год дае выдатныя падставы паразважаць, наколькі шматлікія войны паўплывалі на развіццё палітычных інстытутаў і культурныя традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якім чынам ў дадзеным рэгіёне фармаваліся асноўныя шляхі рэпрэзентацыі вайсковай гісторыі, як фармавалася культурная памяць пра войны і культура святкаванняў перамог і асэнсавання паразаў.
Плануецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел каля 40 навукоўцаў з Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Асноўныя тэмы для разгляду:
- Аршанская бітва і войны XVI стагоддзя ў гісторыі, гістарыяграфіі ды ідэалогіі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
- Першая сусветная вайна і паўстанне Беларусі як палітычнага суб’екту.
- Роля Першай сусветнай вайны ў палітычным і культурным пераўладкаванні Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
- Вызваленне, акупацыя, збройны супраціў: 1944 год у гісторыі і гістарыяграфіі народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
- Культура памяці і вайна ў Беларусі: Дзень Вайсковай славы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці.
- Культура памяці, нацыянальныя святы і войны ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.
Таксама ў межах канферэнцыі адбудзецца некалькі публічных мерапрыемстваў (дыскусіі, лекцыі).
Восенню будзе абвешчаны збор заявак на ўдзел у канферэнцыі. Плануецца, што па вынікам канферэнцыі выйдзе тэматычны нумар часопіса «Палітычная сфера».
Таксама вітаюцца прапановы і далучэнне партнёрскіх інстытуцый у якасці суарганізатараў мерапрыемства.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»