11 верасня адбудзецца семінар для ўдзелу ў Міжнароднай PhD-праграме для Беларусі

04.09.2013
Palityka.org

11 верасня 2013 года ў 18.30 адбудзецца семінар-кансультацыя для жадаючых прыняць удзел у Міжнароднай PhD-праграме для Беларусі.

На семінары плануецца разгледзець праблемы, звязаныя з фармуляваннем канцэпцыі даследчага PhD-праекта.

Інфармацыю пра месца правядзення можна будзе атрымаць, зарэгістраваўшыся праз электронную скрыню: [email protected].

 

У лісце неабходна пазначыць:

  • імя і прозвішча;
  • месца працы;
  • даследчы накірунак(дысцыпліну, па якой плануецца пісаць дысертацыйнае даследаванне).

Падача заявак ўдзелу ў Міжнароднай PhD-праграме сканчаецца 20 кастрычніка 2013 года.

Дадатковую інфармацыю пра праграму і патрабаванні да ўдзельнікаў можна атрымаць на сайце: http://phd.palityka.org.

Паводле Palityka.org


Другие публикации