Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
У трэцім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі прыме ўдзел больш за 400 навукоўцаў
Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі збярэ11-13 кастрычніка ў Каўне (Літва) больш за 400 навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў і інтэлектуалаў з 25 краін.
Арганізатары Кангрэса паведамляюць, што папярэдняя праграма мерапрыества ўжо складзена. Сярод вядомых навукоўцаў анансуецца ўдзел у працы Кангрэса беларускага літаратуразнаўцы Адама Мальдзіса, брытанскага даследчыка літаратуры Арнольда Макміліна, амерыканскага лінгвіста Курта Вулхайзера, даследчыка Бібліі айца Аляксандра Надсана з Лондану.
Праца Кангрэса будзе адбывацца па 14 секцыях, у межах кожнай удзел прымуць удзел па 30 і болей экспертаў.
У межах эканамічнай секцыі чакаецца спецыялісты з беларускіх універсітэтаў і незалежных цэнтраў, у тым ліку эксперты Аляксандр Чубрык і Сяргей Чалы.
У гэтым годзе прадстаўнічай выглядае паліталагічная секцыя, у працы якой прымуць удзел спецыялісты з Украіны, Расіі, Даніі, Брытаніі, Ірака, Казахстана, Латвіі, Літвы, Азербайджана, Польшчы, Кіргізіі, беларускія спецыялісты: Вячаслаў Паздняк, Андрэй Ягораў, Дзяніс Мельянцоў, Валер Карбалевіч, Аляксандр Філіпаў.
У межах секцыі плануецца асобнае абмеркаванне розных аспектаў еўразійскай інтэграцыі. У дыскусіі прымуць удзел у тым ліку эксперты, якія звычайна выступаюць у падтрымку існуючай беларускай ўлады і еўразійскай арыентацыі краіны: Юры Шаўцоў, Сяргей Кізіма, Сяргей Мусіенка і некаторыя іншыя. Мяркуецца, што ў рамках Кангрэса паміж прадстаўнікамі вельмі розных экспертных супольнасцей адбудзецца абмеркаванне актуальных праблем беларускай знешняй палітыкі.
Праца некалькіх секцый будзе прысвечана спадчыне і гісторыі ВКЛ, у прыватнасці, феноменам «Літвы» і «Русі» ў Сярэднявеччы. Удзел у секцыях, звязаных з гісторыяй ВКЛ, прымуць як вядомыя беларускія даследчыкі: Генадзь Сагановіч, Георгій Галенчанка, Алег Дзярновіч, Аляксандр Краўцэвіч, Наталля Сліж, так і замежныя спецыялісты: Артурас Дубоніс (Літва), Міхаіл Дзмітрыеў (Расія) і іншыя. Абмеркаванне «паўночнага вымярэння» «Літвы» і «Русі» адбудзецца пры ўдзеле філосафа Сяргея Санько, які актуалізаваў ідэю Крывіі ў сучаснай Беларусі.
Таксама адбудуцца секцыі па гісторыі Беларусі ХІХ і ХХ стагоддзя, гістарычнай урбаністыцы, гісторыі габрэйскай супольнасці ў Беларусі, гістарычнай прысутнасці беларусаў у балтыйскіх краінах і беларускай дыяспары з удзелам такіх вядомых спецыялістаў, як: Дарота Міхалюк (Польшча), Захар Шыбека, Алесь Смалянчук, Андрэй Кіштымаў, Лешек Заштаўт (Польшча), Андрэй Катлярчук (Швецыя), Эрыкс Якабсанс (Латвія) і многія іншыя. Плануецца асобная панэль па гісторыі думкі Беларусі.
Упершыню ў межах Кангрэса пройдзе праца сацыялагічнай секцыі, а таксама секцыі па ахове і інтэрпрэтацыі культурнай і гістарычнай спадчыны.
На пленарным пасяджэнні выступяць: Стывен Уайт з Універсітэта Глазга («Дылемы беларускай знешнепалітычнай арыентацыі»), Маргарыта Бальмацэда з Гарвардскага ўніверсітэта («Энергетычная палітыка і сацыяльны кантракт у Беларусі»), Эгідыюс Александравічус з Універсітэта Вітаўта Вялікага («Палітыка Літвы ў дачыненні да беларусаў»), вядомы даследчык ВКЛ з ЗША Дэвід Фрык («Вільня XVII стагоддзя»), а таксама польскі даследчык беларускага паходжання Мікалай Іваноў з дакладам пра аднаго з заснавальнікаў беларусістыкі ў Польшчы Севярына Віслауха.
«Трэба сказаць, што Кангрэс зараз імкнецца не проста спецыялізавацца, замыкацца на Беларусі, а ўсё больш вывучаць нашу краіну ў межах рэгіёна, уздымаць праблемы параўнаўчыя, то бок параўноўваць Беларусь з іншымі краінамі, запрашаць іншых спецыялістаў. Нагадаю, што тэмай гэтага кангрэса будзе «Паўночнае вымярэнне». Таму мы імкнуліся запрасіць як мага больш людзей з Балтыйскіх краін і Скандынавіі», — заўважыў дырэктар Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч, адзін з кіраўнікоў арганізацыйнага каімітэту Кангрэса.
Таксама ў межах мерапрыемства будзе ўручана прэмія Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі ў 2011-2012 гадах па трох намінацыях: гісторыя, сацыяльна-палітычная навукі, гуманітарныя навукі. Адбор быў праведзены шырокім колам экспертаў, вынікі будуць агучаныя падчас Кангрэса. Шорт-ліст прэміі можна пабачыць тут.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»