Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: анлайн-трансляцыя

11.10.2013
icbs.palityka.org

11-13 кастрычніка 2013 года ў Коўне (Літва) праходзіць Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Глядзіце на нашым сайце відэатрансляцыі найзначнейшых падзей Кангрэса.

Расклад анлайн-трансляцый:

11 кастрычніка (пятніца), першы дзень:

  • 10.00-10.20: Вітальныя словы арганізатараў і партнёраў.
  • 10.20-10.50Эгідыюс Александравічус. Беларусы ў палітыцы сучаснай Літвы.
  • 10.50-11.20Маргарыта Бальмацэда. Аўтарытарная ўстойлівасць, сацыяльны кантракт і энергетычная палітыка ў Беларусі.
  • 11.50-12.20Стывен Уайт. Беларусы ў сітуацыі паміж.
  • 12.20-12.50Дэвід Фрык. Церпячы невыцерпнае: суіснаванне ў Вільне XVII стагоддзя.
  • 12.50-13.20Мікалай Іваноў. Севярын Віславух: пачатак польскага беларусазнауства.

12 кастрычніка (субота), другі дзень:

  • 19.00-21.00: Цырымонія надання прэміі Кангрэса за лепшую публікацыю ў 2011-2012 гадах.

13 кастрычніка (нядзеля), трэці дзень:

  • 12.30-14.00Падсумаванне вынікаў.

Глядзіце таксама:

Агульная праграма Кангрэса

Інфармацыя пра выступоўцаў на пленарным пасяджэнні

Прэзентацыі і публічныя падзеі

  1. Сучасная беларуская эканоміка: праблемы трансфармацыі
  2. Палітычныя інстытуты і рэгіянальнае (міжнароднае) супрацоўніцтва
  3. Сучаснае грамадства і сацыяльныя дыскурсы/Contemporary Society and Social Discourses
  4. Стратэгіі публічнай палітыкі: дзяржаўнае кіраванне  і грамадзянская супольнасць, адукацыя і навука
  5. «Літва» і «Русь»: коды палітыкі, этнічнасці і канфесійнасці ў ВКЛ XIII-XVII стст.
  6. Грамадскія і прававыя традыцыі ВКЛ
  7. Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Беларусы як меншасць і дыяспара у ХХ-ХХІ ст.
  8. Станаўленне ўласнай дзяржаўнасці: Беларусь і краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў ХХ ст.
  9. Гарадское жыццё і габрэйская супольнасць у Цэнтральна-Усходняй Еўропе
  10. Рэлігійныя традыцыі: гісторыя і сучасная трансфармацыя
  11. Гістарычная і этнічная спадчына: праблемы захавання і аднаўлення
  12. Сучасная беларуская культура і мастацтва ў нацыянальным і рэгіянальным кантэксце
  13. Гендэрныя правілы ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе
  14. Псіхалогія і псіхааналіз у Беларусі: стан, праблемы, перспектывы

Другие публикации