Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
У Коўне даследчыкі вызначылі лепшых з найлепшых (Фота)
Беларуская супольнасць даследчыкаў упершыню ўзнагародзіла сваіх калег за лепшыя навуковыя публікацыі ў сацыяльна-палітычнай, гуманітарнай і гістарычнай галінах.
Узнагароджанне прайшло 12 кастрычніка ў Коўне (Літва) падчас правядзення там III Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусi.
Як паведамілі вядучыя цырымоніі ўзнагароджання сацыёлаг Аляксей Ластоўскі і філосаф Ігар Бабкоў, на жаль, Кангрэс пакуль не дарос да ўручэння прэміі ў намінацыі «фізіка цвёрдых цел», аднак той факт, што ўзнагароды за лепшыя навуковыя публікацыі ўручаюцца, — ужо вялікі крок наперад. Аляксей Ластоўскі патлумачыў, што прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўлены ў трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія), гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства) i гісторыя.
У кожнай намінацыі былі створаны экспертныя рады, у якія ўвайшлі каля 10 спецыялістаў. Яны і займаліся адборам прэтэндэнтаў на ўзнагароды. А канчатковае вызначэнне лаўрэатаў адбылося непасрэдна на Кангрэсе прыкладна за гадзіну да цырымоніі ўзнагароджання. Як растлумачылі вядучыя, прэмія складаецца з ганаровай граматы, статуэткi і грашовай суммы, памер якой не разгалошваецца.
Лаўрэата ў намінацыі «гісторыя» выйшаў аб'яўляць гісторык, прафесар Алесь Смалянчук. Ён адзначыў высокі ўзровень Гарадзенскай школы гістарыяграфіі — з сямі намінантаў на прэмію чатыры работы належалі прадстаўнікам менавіта гэтай школы. Алесь Смалянчук таксама звярнуў увагу на выкарыстанне ў навуковых працах новых метадаў гістарычных даследаванняў. Напэўна, найбольш удала іх ужыць атрымалася гісторыку Дзянісу Лісейчыкаву ў працы «Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг.». Менавіта ён і стаў лаўрэатам прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў галіне гісторыі.
У сферы гуманітарных навук лаўрэата аб'яўляў прафесар Брандайскага ўніверсітэта (ЗША) Курт Вулхайзер. Ён прызнаўся, што быў уражан высокім узроўнем публікацый. У выніку, пераможцам тут стаў Ігар Запрудскі з кнiгай «Па дарозе на Парнас: атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ ст.». Як ахарактарызаваў гэтую працу Курт Вулхайзер: «Гэта свежы погляд на такую з’яву, як літаратурная містыфікацыя».
Падчас аб'яўлення лаўрэатаў у намінацыі «сацыяльна-палітычныя навукі», дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч распавёў, што ў рамках экспертнай рады пры вызначэнні пераможцы паўстала відавочнае супрацьстаянне паміж сацыёлагамі і палітолагамі. Але сацыёлагі перамаглі. Лаўрэатамі прэміі сталі Ірына Лашук i Аксана Шэлест за артыкул «Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практык беларускіх палякаў».
Як паведамiла на цырымоніі ўзнагароджання Аксана Шэлест, адзначаная экспертамі праца — гэта частка кнігі пра беларускіх палякаў. Кнігі, ініцыятарам стварэння якой з'яўляецца Аляксей Ластоўскі, кнігі, якую даўно плануецца апублікаваць і якая калі-небудзь усё ж такі будзе надрукаваная. Пры гэтым Аксана Шэлест звярнула ўвагу на пазітыў, які ўсяляе сам факт з’яўлення такой прэміі для беларускіх даследчыкаў, і выказала ўдзячнасць арганізатарам, якiм прышлося прыкласці масу намаганняў, каб дадзеная ўзнагарода з’явілася.
Варта адзначыць, што ў з’яўленне прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, як і ў арганізацыю самага Кангрэса, значны ўклад унёс Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь».
Паводле Службы iнфармацыi «ЕўраБеларусi»
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»