В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Бяздзейнасць Беларусі ва Усходнім партнёрстве — асноўны выклік перад Самітам у лістападзе
Саміт Усходняга партнёрства мала чаго можа вырашыць для Беларусі. Калі толькі нас не папросяць адтуль з-за адсутнасці прагрэсу. Так трапна выказаўся Улад Вялічка, старшыня Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы падчас яе канферэнцыі 4 лістапада.
Саміт Усходняга партнёрства мала чаго можа вырашыць для Беларусі. Калі толькі нас не папросяць адтуль з-за адсутнасці прагрэсу. Так трапна выказаўся Улад Вялічка, старшыня Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы падчас яе канферэнцыі 4 лістапада.
Перамены, якія б дапамаглі Беларусі выйсці ў лідары
Спрашчэнне візавага рэжыму, Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам — гэта, паводле Улада Вялічкі, можа сведчыць аб доўгатэрміновых стратэгічных выніках працы Беларусі ва Усходнім партнёрстве. А Беларусь, па-ранейшаму, вырашае «пытанні вакол палітзняволеных і ўдзелу урада».
«Можа, нехта чакае вялікіх поспехаў. Саміт Усходняга партнёрства мала чаго можа вырашыць для Беларусі. Калі толькі нас не папросяць за адсутнасцю прагрэсу. Але, я лічу, гэта наўрадці будзе, таму што Еўрасаюз — дыпламатычная структура, якая дае шанцы», — сцвярджае Улад Вялічка, старшыня Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы і старшыня Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь».
Саміт адбудзецца ў канцы лістапада 2013 у Вільні. Падчас яго, хутчэй за ўсё, будуць падпісаныя дамовы аб асацыяцыі з некаторымі краінамі Усходняга партнёрства — напрыклад, Украінай.
Можна было б засцерагацца, што ў выніку гэтага увага да Беларусі і яе праблем зменшыцца, але перамены ў грамадстве, кіраванні краінай ці тэматычных сферах, якія б нам дапамаглі выйсці ў лідары, не робяцца і за 2-3-5 год.
«Нашая праблема не наяўнасці лідараў, а ва ўласным аўтсайдарстве. Можа быць, вынікі іншых у супрацы з Еўрасаюзам будуць добрым фактарам, каб грамадства пераканалася, што варта ісці гэтым шляхам», — упэўнены Улад Вялічка.
Калі сустрэнуцца інфармаванне і дзеянне
У рэгіёнах толькі 5 чалавек са 100 чулі пра Усходняе партнёрства. Такія лічбы былі агучаныя на канферэнцыі. З аднаго боку, Нацыянальная платформа мусіць лепш данесці да грамадзянскай супольнасці, чым ёсць яна сама, з дапамогай якіх механізмаў можна ўплываць на палітыку Еўрасаюза і на нашыя рэаліі.
«Самі арганізацыі павінныя нешта зрабіць, каб скарыстацца механізмам, узяць гэтыя створаныя інструменты. Толькі калі яны зразумеюць, як яны могуць быць выкарыстаны, толькі тады гэтыя працэсы сустрэнуцца», — упэўнены Андрэй Ягораў, нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці, кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
З іншага боку, не заўсёды чалавек проста чалавек бачыць сувязь між дзеяннем і эфектам. Між імі праходзіць пэўны час. Паводле Улада Вялічка, праз гэта вельмі цяжка пасля пагадзіцца, што змены адбыліся менавіта дзякуючы сувязям з Еўропай.
«Якасць адукацыі, наяўнасць акадэмічнага самакіравання, гарантыя іх правоў — гэта тычыцца штодзённага жыцця чалавека. Але гэты ўплыў не наўпрост адчувальны», — кажа Андрэй Ягораў.
І галоўная праблема — няўдзел у працэсах Усходняга партнёрства беларускай дзяржавы. «Гэта фактычна спыняе ўсё. Тое, што адбываецца — удзел прадстаўнікоў міністэрстваў у сустрэчах — кансультацыйны працэс, ён не капіталізуецца ў нейкай дзейнасці. Бяздзейнасць Беларусі ва Усходнім партнёрстве — асноўны выклік», — упэўнены Улад Вялічка.
Нацыянальная платформа-2014: міжнародныя кантакты, круглыя сталы і праца з рэгіёнамі
У будучым 2014 годзе ў межах Нацыянальнай платформы плануецца праводзіць дзейнасць, падобную да бягучай: круглыя сталы па развіццю сацыяльнага партнёрства ў Беларусі; «Перспектывы рэфармавання медыясферы» (БАЖ); праблемы, звязаныя з прымяненнем Орхускай канвенцыі ў Беларусі («Зялёная сетка»). Таксама была тэматыка бізнэс-сектара і моладзевай палітыкі.
Мусяць з’яўляцца больш шчыльныя стасункі між нацыянальнымі платформамі розных краін (зараз яны вельмі нерэгулярныя і хутчэй спантанныя). Больш актыўная пазіцыя ў адносінах да Сакратарыята Форума, больш выкарыстоўваць лабісцкія механізмы, зваротную сувязь, наладжваць супрацу між арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і Еўрапейскага дыялога па мадэрнізацыі.
Суб’ектаў, звязаных з пытаннямі сацыяльнага дыялогу, плануецца запрасіць на круглы стол, а таксама зладзіць нейкую колькасць журналісцкіх мерапрыемстваў для папулярызацыі Усходняга партнёрства ў Беларусі. Таксама будзе больш працы з рэгіёнамі, каб павялічыць колькасць тых, хто працуе ў Беларусі з інструментамі Усходняга партнёрства.
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»