В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Лукашэнка паляцеў да Аліева
Аляксандар Лукашэнка 20 і 21 лістапада будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане. У яго запланаваныя перамовы з прэзтдэнтам Ільхамам Аліевым: спачатку ў фармаце сам-насам, а пасля і ў пашыраным. Эканамісты і палітолагі лічаць, што Лукашэнка паляцеў у Баку найперш па грошы.
Беларускім уладам надзвычай не хапае валюты. І насельніцтва краіны гэта адчувае. Нягледзячы на ўсе заклікі Аляксандра Лукашэнкі «не бегаць па абменніках», пяты месяц запар людзі купляюць валюты болей, чым здаюць.
Менавіта дэфіцыт валюты і вымушае Лукашэнку да падарожжа ў Баку, гаворыць Радыё «Свабода» эканаміст Леў Марголін:
«Я думаю, што асноўная мэта гэтай паездкі — раздабыць грошы. Менавіта спадар Аліеў ужо аднойчы выручыў Лукашэнку, калі пазычыў 200 мільёнаў даляраў.
Напэўна, пасля таго, як Лукашэнка пабываў у Туркменіі, у Кітаі, а ягоны сын Віктар — на Блізкім Усходзе, Азербайджан, мабыць, апошні маршрут, дзе яшчэ можна разлічваць на крэдыт. Але, я думаю, вялікага плёну ад гэтага візіту для Лукашэнкі не будзе».
«Валюты сапраўды не хапае. А лічба ў 7 мільярдаў даляраў золатавалютных рэзерваў Беларусі можа падмануць толькі неспецыялістаў», — тлумачыць экспэрт «Ліберальнага клуба» Антон Болтачка:
«Калі паглядзець, колькі там засталося «жывых» грошай, дык іх насамрэч толькі 3,7 мільярда. А ўсё іншае, што павялічвае нашы ЗВР, — гэта альбо аперацыі СВОП, то бок нашы даўгі, альбо золата, якое знаходзіцца ў сховішчы. Але ліквіднасць нашых найбольш ліквідных актываў — менавіта на 3,7 мільярда.
Калі паглядзець на адмоўнае сальда дынамікі знешняга гандлю, на адмоўнае для Нацыянальнага банка (ўжо які месяц!) сальда валютнага рынку, дык становіцца зразумелым: 3,7 мільярда — гэта не такія вялікія грошы».
А перспектывы таксама сумныя, лічыць Антон Болтачка:
«Беларусі да канца сёлетняга года трэба выканаць свае абавязкі па вяртанні 1,7 мільярда даляраў ранейшых крэдытаў. А ў наступным годзе трэба будзе вяртаць яшчэ 3 мільярды. Такім чынам, грошы патрэбныя. Крэдыту ад МВФ сёлета ўжо дакладна не будзе. Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС можа затрымаць выдаткаванне 440 мільёнаў даляраў да пачатку 2014 года. Таму неабходна круціцца і неяк знаходзіць грошы. Вось з-за гэтага Лукашэнка і ляціць у Баку».
«Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан звязаны і з Самітам Усходняга партнёрства, які пачнецца літаральна праз тыдзень у Вільні», — адзначае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Напярэдадні самітаў звычайна адбываюцца візіты Лукашэнкі альбо кагосці з вышэйшых чыноўнікаў Беларусі ў некаторыя краіны Усходняга партнёрства. У гэтым сэнсе, візіт у Баку дастаткова цікавы. І Беларусь, і Азербайджан займаюць апошнія радкі ў рэйтынгу еўрапейскай інтэграцыі і дачыненняў з Еўрасаюзам у рамках Усходняга партнёрства. Абедзве краіны — дыктатарскія. У абедзвюх існуюць значныя парушэнні пры правядзенні выбараў. Абедзве абвінавачваюцца ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавека.
І паколькі крытыка Еўрасаюза скіравана пераважна на гэтыя дзве краіны, то і ў іх з’яўляюцца супольныя інтарэсы па абароне сябе. І таму тут магчыма ўзгадненне пазіцыі перад Самітам».
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»