В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Чаго чакаць ад партнёраў? (Відэа)
На змены ва Украіне спадзяваліся не толькі мясцовыя дэмакраты, але прадстаўнікі апазіцыі іншых постсавецкіх краін. Шлях Украіны на Захад мог бы стаць для іх добрым прыкладам. Не адразу відавочныя, але страты ад абранага ўкраінскімі ўладамі кірунку можа мець і афіцыйны Мінск. Бо адмовіўшыся ад збліжэння з Еўрасаюзам, Кіеў атрымае пэўныя дывідэнды ад Расіі. Ці не тыя, на якія разлічвае Мінск?
Да Саміта Усходняга партнёрства ў Вільні застаўся тыдзень, калі ў Кіеве зрабілі ход канём — у бок Расіі.
Уладзімір Мацкевіч, метадолаг:
«Рыхтаваўся Саміт і яго вынікі вельмі доўга, грунтоўна і з цяжкасцямі. І тут у адно імгненне ўсё руйнуецца. Можна сказаць, што ўсе планы паляцелі».
Ва Усходняе партнёрства, апроч Беларусі ды Украіны, уваходзяць Азербайджан, Малдова, Арменія і Грузія. Цяпер, калі Украіна зрабіла выбар на карысць Расіі, пад пытаннем сэнс усяго партнёрства — інтэграцыя з Еўрасаюзам.
Уладзімір Мацкевіч, метадолаг:
«Усходняе партнёрства значна паслабляецца, а таму губляе прывабнасць для ўсіх удзельнікаў: і Еўрасаюза, і шасці краін Усходняга партнёрства, у тым ліку і для Беларусі. Але, губляючы прывабнасць, Усходняе партнёрства не будзе падзеленае на дзве няроўныя часткі: фаварыты і аўтсайдары».
У ролі аўтсайдара Беларусь аказалася б у выпадку, калі б Кіеў падпісаў асацыяцыю з Еўразвязам. На гэты момант у аўтсайдарах і Украіна, і Беларусь. І праз такое іх збліжэнне магчымая пэўная выгада.
Вольга Паповіч, палітычная аглядальніца (Україна):
«Калі еўрапейскі рынак пасля ўсіх апошніх заяваў украінскага ўраду закрыецца для Украіны, не будзе ўжо такі адкрыты, хоць бы на словах, то, магчыма, гэта прывядзе да большага тавараабарачэння Украіны з Беларуссю, бо Украіне патрэбны будзе рынак, каб збываць свой тавар».
А вось дачыненні ўладаў Беларусі з Крамлём могуць згубіць цяперашнюю дынаміку.
Уладзімір Мацкевіч, метадолаг:
«Пэўнае ахалоджванне будзе цяпер паміж Мінскам і Масквою. Бо засяродзіць увагу адначасова на беларускім кірунку і ўкраінскім для Крамля вельмі складана».
А досвед паказвае, што з дзвюх краінаў — Беларусі ды Украіны — апошняя заўжды, за выняткам кароткіх крызісных момантаў, была для Расіі больш прыярытэтным партнёрам.
Калі ж цяпер і Кіеў, і Мінск адначасова будуць шукаць у Расіі галоўную крыніцу падтрымання сваіх эканомік, адмаўляючыся ад пошуку карысці ў Еўрасаюзе, паслабее і двухбаковая супраца. Прынамсі яе еўрапейская мадэль — як, напрыклад, транспамежная супраца Беларусі ды Украіны, якую ў межах Усходняга партнёрства прапанаваў Брусель.
Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:
«Напрыклад, упарадкаванне школ, шпіталяў, дзіцячых садкоў, праграмы развіцця турызму, прыцягнення інвестыцыяў у рэгіёне, праграмы, скіраваныя на падтрыманне малога прадпрымальніцтва, і гэтак далей».
Адну з такіх праграм, больш карысную звычайным людзям, а не кіроўным элітам, прадстаўнікі грамадскай супольнасці Гомельшчыны мелі магчымасць нядаўна вывучаць ва ўкраінскім Жытоміры. Ці будуць яшчэ такія сустрэчы і праекты? Позіркі з Кіева і Мінску скіраваныя пакуль у бок Крамля.
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»