Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Лукашэнка лічыць украінскія ўлады мяккацелымі
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, каментуючы трагічныя падзеі на кіеўскім Майдане, адзначыў, што смерці можна было чакаць з самага пачатку гвалтоўных дзеянняў.
«А што ж вы хацелі? Калі для такога інтэнсіўнага пратэстнага натоўпу не высоўваюцца рэалістычных і дасягальных мэт, няма плана дзеяння, а прапаноўваецца толькі стаяць і чакаць, то рана ці позна паўстануць радыкальныя думкі. У выніку якіх пачнецца раскол еднасці, людзі з рознымі настроямі пачнуць цягнуць справу ў розныя бакі. У такой сітуацыі да гвалту застаецца адзін крок. І гэты крок на Майдане ўжо зроблены, на жаль. А калі пайшоў гвалт, то там і смерці. Мы — смяротныя людзі, таму гэта было зразумела адразу, што там, дзе гвалт, побач стаіць смерць. І гэта мусіць быць зразумела і тым, хто кіруе Еўрамайданам», — сказаў Уладзімір Мацкевіч.
Таксама філосаф адзначыў, што сітуацыю працяглага супрацьстаяння немагчыма ўявіць у Беларусі, дзе ўлады скіраваныя на неадкладнае прымяненне сілы для падаўлення супраціву:
«Лукашэнка павінен лічыць украінскія ўлады мяккацелымі і нерашучымі. Бо ў той палітыцы, якую вядзе беларускі рэжым, трываць не толькі два месяцы, а нават некалькі дзён такую пратэстную актыўнасць немагчыма. Беларускія ўлады рэагавалі б рашуча і адразу, не спыняючыся перад гвалтоўнымі захадамі, як гэта было прадэманстравана ў снежні 2010 года. Той разгон Плошчы — не выпадковае здарэнне, яно цалкам ўпісваецца ў палітычныя погляды беларускай улады. На гэтым фоне ўкраінскі рэжым выглядае нерашучым, непаслядоўным, занадта ліберальным. Я думаю, што менавіта такое стаўленне ў Лукашэнкі да ўкраінскіх улад».
Радыё «Свабода»
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»