Публічныя лекцыі «Urbi et Orbi»: Павел Данейка

27.01.2014
Лятучы ўніверсітэт

31 студзеня 2014 года, у пятніцу, у межах цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» выступіць эканаміст Павел Данейка.

Уяўленні пра Беларусь даволі часта грунтуюцца на міфах і стэрэатыпах. Не апошняя прычына таму — стаўленне саміх беларусаў да сябе і сваёй краіны. У пастаянных пошуках таго ўнікальнага, што нас адрознівае, мы хутчэй схіляемся да таго, каб прыдумаць сябе, чым паспрабаваць разабрацца ў тым, якія мы ёсць. Публічныя лекцыі «Urbi et Orbi», якія праводзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь», — гэта магчымасць даведацца пра сучасную Беларусь не з напісаных і вывераных артыкулаў у падручніках і СМІ, а ад вядомых і аўтарытэтных у сваёй сферы экспертаў, якія непасрэдна ўключаныя ў актуальныя працэсы развіцця яе культурнай, палітычнай, эканамічнай, інтэлектуальнай прасторы.

31 студзеня 2014 года ў межах цыкла «Urbi et Orbi» эканаміст, дырэктар Бізнес-школы ІПМ, дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Павел Данейка паразважае пра такую малавядомую галіну — як у Беларусі, так і па-за яе межамі, — як прыватны бізнес. «Феномен прыватнага бізнесу ў Беларусі» — за назвай лекцыі стаіць перакананне лектара ў тым, што сёння Беларусь валодае ўласным унікальным бізнэс-сектарам, які кардынальным чынам адрозніваецца ад украінскага і расійскага. І для такой пазіцыі ёсць сур'ёзныя падставы і аргументы.

Як праходзіла станаўленне і развіццё прыватнага бізнесу ў незалежнай Беларусі? У чым спецыфіка актуальнага развіцця бізнес-сектара і якія яго перспектывы? Як звязаныя развіццё бізнесу і праблемы вышэйшай адукацыі ў Беларусі? Пра гэта і не толькі мы пагаворым на лекцыі.

Лекцыя Паўла Данейкі «Феномен беларускага прыватнага бізнесу», 31 студзеня 2014 года, 18.30, Галерэя «Ў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Традыцыйна, чытайце інтэрв'ю з лектарам напярэдадні.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:


Другие публикации