Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Новы відэа-праект «Гісторыя Б 1917-1941 гг.» прадстаўляе свой першы фільм
11 cакавіка 2014 года студыя «Absalut прадакшн» пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта запрашае на прэм’ерны паказ фільма «Cяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей». Прэзентацыя адбудзецца ў «Loft cafe» (Мінск , вул. П. Броўкі, 22). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!
...На двары 1918 год. Гэтага хлопца завуць Сяргей Пясецкі. Ён нядаўна збег з турмы. Пабываў у рэвалюцыйнай Маскве — не спадабалася. Прыехаў сюды, у Мінск. Запісаўся ў партызаны-антысаветчыкі... Праз 9 гадоў яго асудзяць на смяротнае пакаранне. У турме Сяргей пачне пісаць кнігі, якія будуць настолькі добрыя і арыгінальныя, што яго намінуюць на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Ён застанецца жывы, паколькі... А зрэшты, на ўсё свой час. Такім чынам...
«Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей» (арыгінальная назва на рускай мове: «Сергей Песецкий. Наш выдающийся злодей») — першы фільм праекта «Гісторыя Б. 1917-1941 гг.» Гэта серыя дакументальных сюжэтаў пра малавядомы перыяд гісторыі нашай краіны: ад Рэвалюцыі 1917 года да пачатку Другой сусветнай вайны. Гэта аповяд пра час, пра з’явы, пра падзеі, пра людзей — пра ўсё, што так ці інакш рабіла Беларусь такой, якая яна ёсць сёння. У цэнтры ўвагі стваральнікаў праекта — яркія асобы той эпохі. Героі яны ці ахвяры абставінаў — гэта няхай глядач вырашае самастойна.
Пасля прэм’ернага паказу адбудзецца абмеркаванне з удзелам аўтара і рэжысёра фільма Алены Верашчагінай, творчай групы, гісторыкаў, культуролагаў, кінакрытыкаў, журналістаў.
Трэйлер фільма:
Фільм «Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей», прэм’ерны паказ. 11 сакавіка 2014 года, «Loft cafе», 19.00. Уваход вольны!
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»