Публічныя лекцыі «Urbi et Orbi»: Якаў Радына

08.04.2014
Лятучы ўніверсітэт

11 красавіка 2014 года, у пятніцу, у межах цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» выступіць матэматык Якаў Радына.

Якім бы быў свет без матэматыкі? Сёння гэта было б ужо нават цяжка ўявіць — настолькі трывала матэматыка ўвайшла ў наша жыццё. Лічбы, вымярэнні акружаюць чалавека з самага нараджэння. Аднак матэматыка — гэта не толькі апераванне лічбамі, гэта ўменне будаваць высновы, абагульняць і сістэматызаваць, развіваць абстрактнае і нестандартнае мысленне. Матэматыка — гэта і некалькі стагоддзяў гісторыі яе развіцця, цэлы ланцужок пераемнасці матэматычных дасягненняў і памылак, поспехаў і крызісаў, гэта гісторыя жыцця і дзейнасці як выдатных, так і радавых матэматыкаў. Гэтая гісторыя звязана з развіццём іншых навук, культуры, мастацтва розных народаў — як вялікіх, так і малых. Зразумець гэтую ўзаемасувязь, вызначыць ролю і месца матэматыкі ў нашай культуры немагчыма , абыходзячы яе гісторыю.

11 красавіка 2014 года ў межах цыкла публичных лекцый «Urbi et Orbi» Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» запрашаюць на лекцыю матэматыка, прафесара, доктара навук Якава Валянцінавіча Радыны пад назвай «Поспехі і крызісы матэматыкі».

Гэта расповед пра самыя значныя дасягненні матэматыкі за ўвесь перыяд яе развіцця, пра крызісы, якія перажывае матэматыка з пачатку ХХ стагоддзя, і што чакае гэтую навуку ў будучыні. Якаў Валянцінавіч абяцае, што «на лекцыі не будзе ні адной формулы» і яна будзе цікавая нават далёкім ад матэматыкі людзям.

Лекцыя «Поспехі і крызісы матэматыкі», 11 красавіка 2014 года, Галерэя «Ў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Чытайце таксама інтэрв'ю з Якавам Радынай напярэдадні лекцыі.

Глядзіце анлайн-трансляцыю лекцыі.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:


Другие публикации