21 чэрвеня ў Мінску пройдзе канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці

03.06.2014
Беларусская национальная платформа ФГО ВП

Чарговая канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці будзе мець назву «Беларусь ва ўмовах рэгіянальнага крызісу і стагнацыі Усходняга партнёрства».

Асноўныя задачы канферэнцыі:

  • Справаздача Каардынацыйнага камітэта за 2013-2014 год;
  • Абмеркаванне мэт і далейшых крокаў па развіцці дзейнасці БНП у сёняшніх даволі складаных умовах;
  • Рэкамендацыя беларускіх арганізацый да ўдзелу ў чарговай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якай адбудзецца 21-22 лістапада 2014 года ў Тбілісі (Грузія);
  • Выбары новага складу Каардынацыйнага камітэта і старшыні.

Глядзіце ў далучаных файлах папярэднюю праграму  і форму заяўкі на ўдзел .

Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу).

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 16 чэрвеня 2014 года (уключна) даслаць заяўку на адрас электроннай пошты: [email protected].

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміна, не змогуць прыняць удзел у канферэнцыі.

UPD.: З відэазапісам ходу канферэнцыі можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы.


Другие публикации