В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Лукашэнка ў Бялградзе — новая гульня Бруселя?
Свой афіцыйны візіт у Сербію 11-12 чэрвеня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка патлумачыў жаданнем «дапамагчы, наколькі гэта магчыма, сербскім братам жыць лепей».
Такую заяву ён зрабіў у Бялградзе падчас перамоў з прэзідэнтам Сербіі Томіславам Нікалічам. Лукашэнка таксама сказаў, што здзіўлены рэакцыяй Захаду на гэты візыт.
Словы Аляксандра Лукашэнкі пра жаданне дапамагчы эканоміцы Сербіі кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка называе ілюзіямі і міфамі:
«Я не бачу тут абсалютна ніякіх перспектыў. Сербія будзе рэструктурызаваць сваю эканоміку і ўваходзіць у Еўрасаюз. Гэта цяперашняя нацыянальная ідэя. І нам там проста няма чаго рабіць. Таму што мы самі экспартуем у Еўрасаюз пераважна нафтапрадукты.
Ніякіх там брацкіх праектаў у Сербіі не будзе. Таваразварот у нас з імі, можна сказаць, умоўны. Ну, цяпер пайшлі да нас сербскія яблыкі ды памідоры. Але ж гэты дадатак таксама на капейкі. Што мы можам зрабіць з імі супольнае? Калі б у нас была найноўшая электроніка, тады так. Але ж гэта не наш з імі профіль».
Лукашэнка невыпадкова накіраваўся ў Сербію, — адзначае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Сербія традыцыйна падтрымлівае Беларусь. У гэтай краіне высокі імідж Беларусі ў цэлым і Лукашэнкі ў прыватнасці. У іх ёсць бачанне (яно часткова не адпавядае рэальнасці) сацыяльнай мадэлі Беларусі: тут ёсць парадак, забяспечаныя ўсе сацыяльныя патрэбы насельніцтва і г.д.
Ва ўяўленні сербаў Беларусь — гэта такі мікра-Савецкі Саюз.
Акрамя гэтага, Беларусь падтрымлівала сербаў падчас косаўскіх падзей, падчас вайны ў былой Югаславіі. Гэта, вядома, не забытае. І на ўзроўні дзяржаваў захоўваюцца досыць нармальныя стасункі».
Афіцыйнае запрашэнне Лукашэнкі ў Сербію выглядае дзіўным для краіны, якая імкнецца ўступіць у Еўрапейскі Саюз. У Бялградзе не могуць не ведаць, што беларускі кіраўнік неўязны на тэрыторыю Еўрасаюза. Больш за тое, Сербія — адна з васьмі еўрапейскіх краін, якія ў 2012 годзе далучыліся да рашэння ЕС працягнуць візавыя і эканамічныя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. І яшчэ — Іван Мркіч, дарадца прэзідэнта Сербіі, паведаміў, што кіраўніца знешняй палітыкі Еўрасаюза Катрын Эштан ведала пра запрашэнне, накіраванае Лукашэнку.
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі кажа пра падтэкст візіту Лукашэнкі ў адну з самых буйных балканскіх краін:
«На маю думку, сербскае кіраўніцтва, якое цудоўна ведае, што Лукашэнка падпадае пад санкцыі Еўрасаюза, нездарма паводзіць сябе так смела. Гэта — прыкмета чарговага раўнда гульні, якая пачалася ў Бруселя з Мінскам. Не сакрэт, што зараз у Еўрасаюзе вітаецца стрыманая пазіцыя Беларусі адносна ўкраінскіх падзей. У Бруселі застаюцца лабісты Лукашэнкі, там ёсць палітыкі, якія шчыра вераць, што Лукашэнку можна адарваць ад Расіі. Але мне падаецца, што гэтыя мары выглядаюць смешнымі».
Відавочнае пацяпленне адносін Беларусі з Еўрасаюзам, бачыць і Андрэй Ягораў. Ён адзначае, што еўрапейцы ўсё часцей шукаюць магчымасці паразмаўляць з кіраўніцтвам Беларусі:
«І, я думаю, Брусель не мог не скарыстаць такой магчымасці пры візіце Лукашэнкі ў Сербію. Прынамсі, там паспрабуюць высветліць устаноўкі беларускіх уладаў адносна палітыкі на будучыню, магчымасці вызвалення палітвязняў, магчымай лібералізацыі і г.д. Але гэта, я думаю, не больш за такую вось дыпламатыю Еўрапейскага Саюза».
Лукашэнка тройчы наведваў Сербію: у 1998, 1999 і 2009 гадах. У сакавіку 2013 года ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіўся Томіслаў Нікаліч.
Радыё «Свабода»
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»