В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Нацыянальная платформа: Еўрасаюз пераключыўся на ўлады, ігнаруючы грамадзянскую супольнасць
У Мінску прайшла канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняе партнёрства. Заяўленая тэма — «Беларусь ва ўмовах рэгіянальнага крызісу і стагнацыі Усходняга партнёрства».
На парадку дня стаяла справаздача дзейнасці нацыянальнай платформы, падрыхтоўка рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі на ўдзел у сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў лістападзе ў Тбілісі, а таксама абмеркаванне актуальных геапалітычных умоў для грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Падставай да размовы стаў як крызіс у рэгіёне, выкліканы падзеямі ва Украіне, так і крызіс самой праграмы «Усходняе партнёрства».
Як зазначыў старшыня Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Улад Вялічка, на тле абвастрэння становішча ва Украіне Еўрасаюз стаў выяўляць большую зацікаўленасць у супрацы з афіцыйным Мінскам, што і дэманструе вызваленне праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пры такім раскладзе нацыянальная платформа апынулася па-за рамкамі Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі, а ўдзел грамадзянскай супольнасці стаў хутчэй рытуальным.
Карціна са станам самой супольнасці і праеўрапейскімі настроямі ў Беларусі таксама не дадае аптымізму. Згодна з сацыялагічнымі дадзенымі, у беларускім грамадстве ўзраслі прарасійскія сімпатыі — больш за 60% беларусаў гатовыя ўступіць у саюз з Расіяй, 18% — тых, хто схіляецца да еўраінтэграцыі.
Такія ўмовы, на думку Улада Вялічкі, ствараюць сур’ёзныя выклікі для Нацыянальнай платформы і ставяць яе перад неабходнасцю пошукаў новых кірункаў свайго існавання: альбо далей служыць непатрэбным прыдаткам праграмы «Усходняе партнёрства», альбо пастарацца стаць цэнтрам кансалідацыі тых сіл, якія адстойваюць еўрапейскія каштоўнасці і звязваюць будучыню Беларусі з еўрапейскім вектарам.
Гэтыя задачы давядзецца вырашаць новаму кіраўніцтву Каардынацыйнага камітэта, які па выніках галасавання ўзначаліў Андрэй Ягораў, сябра Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь». У склад камітэта ўвайшлі прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, сярод якіх: Аксана Шэлест, Ігар Рынкевіч, Наталля Васілевіч, Васілю Валасюк, Яраслаў Бекіш, Таццяна Пашавалава. Ганаровым сябрам абраны вызвалены з турмы Алесь Бяляцкі.
Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснавана ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця. На канферэнцыі ў 2011 годзе ўдзельнікамі быў прыняты Мемарандум аб супрацоўніцтве, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Арганізацыі, якія падпісалі дакумент, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. На канферэнцыях ў 2012 годзе быў абраны сталы Каардынацыйны камітэт, а таксама прынятая Канцэпцыя развіцця і дзейнасці Беларускай нацыянальнай платформы.
Радыё «Свабода»
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»