В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Прыярытэты Нацплатформы: інфармацыйны ўплыў і аднаўленне грамадзянскага сектара
21 чэрвеня ў Мінску адбылася канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: «Беларусь ва ўмовах рэгіянальнага крызісу і стагнацыі Усходняга партнёрства», у якой удзельнічалі каля 50 прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый.
21 чэрвеня ў Мінску адбылася канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: «Беларусь ва ўмовах рэгіянальнага крызісу і стагнацыі Усходняга партнёрства», у якой удзельнічалі каля 50 прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый.
Увага ўдзельнікаў канферэнцыі была сканцэнтравана на аналізе актуальнай сітуацыі і тых кантэкстаў, якія ствараюць сур’езныя выклікі для Беларускай нацыянальнай платформы (БНП) і ставяць яе перад неабходнасцю пошукаў новых сэнсаў і вызначэння новых прыарытэтаў дзейнасці БНП на бліжэйшы перыяд.
Крызіс ініцыятывы «Усходняе партнёрства», які найбольш відавочна праявіўся на фоне працяглага палітычнага крызісу ва Украіне; усё большая бюракратызацыя і фармалізацыя ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў гэтай праграме, перыферыйнае грамадска-палітычнае жыццё грамадзянскай супольнасці ў самой Беларусі, небяспечныя тэндэнцыі, звязаныя з ростам прарасійскіх сімпатый сярод беларусаў і інфармацыйнай вайной з боку Расіі — гэтыя і іншыя пытанні сталі акцэнтамі ў абмеркаваннях развіцця Беларускай нацплатформы ў бліжэйшай перспектыве.
Вынікі прайшоўшай канферэнцыі каментуе Андрэй Ягораў, новаабраны старшыня Каардынацыйнага камітэта БНП. Паводле яго слоў, можна канстатаваць рознае бачанне ролі і месца Форума грамадзянскай супольнасці самімі актывістамі і еўрапейскімі структурамі. Форум можа быць альбо нейкім сверх-НДА з вельмі складанай і разгалінаванай структурай у выглядзе шасці нацыянальных платформ, альбо палітычным актарам, дзеючым на еўрапейскай сцэне ад імя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. «Праблема ўскладняецца тым, што Еўракамісіі і некаторым іншым еўраструктурам хочацца бачыць Форум як НДА стандартнага еўрапейскага тыпу, але пакуль за кошт інтарэсаў нацыянальных платформ дасягнуць гэтага не атрымліваецца», — адзначае Ягораў.
Існуе і праблема выбару амплуа — «кім быць: экспертнай пляцоўкай або пляцоўкай дзеянняў?».
«Як і раней, асноўнай праблемай развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі з’яўляецца вырашэнне пытання змены ўмоў дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Мы не можам вырашыць ні аднаго пытання ні ў сферы экалогіі, ні ў сацыяльнай, ні ў любой іншай сферы без таго, каб не змяніць агульныя палітычныя ўмовы ў краіне. Перш за ўсё, мы павінны казаць пра трансфармацыю і лібералізацыю палітычнага рэжыму. Без гэтага не дасягнуць ніякіх прыватных мэт і задач, — кажа Андрэй Ягораў. — І для гэтага неабходна кансалідацыя грамадзянскай супольнасці. І Нацыянальная платформа ў гэтым сэнсе павінна стаць ключавым актарам — той пляцоўкай, якая прымае на сябе адказнасць і задачу па змяненні сітуацыі ў краіне».
Зыходзячы з гэтага, Усходняе партнёрства павінна стаць «інструментам і рэсурсам узмацнення Нацплатформы і грамадзянскай супольнасці Беларусі». Для гэтага грамадзянская супольнасць «павінна набыць больш шырокую ролю ўнутры працэсаў беларуска-еўрапейскіх стасункаў і ў больш шырокім сэнсе ўнутры развіцця працэсаў самога Усходняга партнёрства. І тут ёсць некалькі супярэчнасцей. Усходняе партнёрства знаходзіцца сёння ў відавочным крызісе — ініцыятыва не пабудавала механізмаў рэагавання на знешнія пагрозы бяспекі краін-удзельніц УП. Праект не можа нічога супрацьпаставіць расійскаму шантажу ў дачыненні да краін з выразным курсам на еўраінтэграцыю. Усходняе партнёрства стаіць перад пагрозай знікнення шматбаковага фармату і маргіналізацыі краін-аўтсайдэраў ініцыятывы. Калі ўтрыманне Усходняга партнёрства не будзе перагледжана, то сэнс ініцыятывы будзе згублены, — лічыць Ягораў. — Унутраная сітуацыя ў Беларусі таксама не вельмі спрыяльная для вырашэння задач Нацплатформы. Мы бачым, што ЕС пачынае разгортваць новы віток супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі. І гэта адбываецца без якога-небудзь удзелу грамадзянскай супольнасці Беларусі. Праект «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі» так і не пачаў працаваць у трохбаковым рэжыме: ЕС абраў шлях сепарацыі адносін: асобнае супрацоўніцтва з дзяржавай, асобнае — з грамадзянскай супольнасцю».
На думку Андрэя Ягорава, сама Нацплатформа аказалася не асабліва гатовай да таго, каб прымаць на сябе адказнасць за змены сітуацыі ў краіне: «Мы так і не выйшлі на месца моцнага актара па трансфармацыі ўнутры Беларусі. Мы пакутуем ад унутранай нізкай ініцыятыўнасці і амбіцыёзнасці членаў Нацплатформы. Гэта абмяжоўвае нашы магчымасці. Каб не ператварыцца ў дзіўную структуру з няяснымі мэтамі і дзейнасцю, мы павінны прытрымлівацца заяўленых мэт. Нам неабходна ўзмацніць узаемадзеянне з грамадзянскімі супольнасцямі краін Усходняга партнёрства, прычым з тымі Нацплатформамі, якія маюць падобныя з намі праблемы і падобныя палітычныя задачы і ўстаноўкі. Вывесці праблемныя пытанні Усходняга партнёрства на парадак дня еўрапейскіх структур. На нацыянальным узроўні варта дамагацца ўплыву на развіццё еўрапейска-беларускіх адносін. Без гэтага нас будуць ігнараваць і надалей».
Аналіз актуальнай сітуацыі і прыарытэты далейшага развіцця БНП знайшлі сваё адлюстраванне ў адмысловай рэзалюцыі, якая была прынятая па выніках канферэнцыі.
Акрамя стратэгічных пытанняў развіцця Беларускай нацплатформы і змены сітуацыі у межах усёй праграмы Усходняга партнёрства, удзельнікі канферэнцыі вырашылі і шэраг традыцыйных працоўных задач. Разам з новым старшынёй быў абраны таксама і новы склад Каардынацыйнага камітэта — у яго ўвайшлі Аксана Шэлест, Яраслаў Бекеш, Наталля Васілевіч, Васіль Валасюк, Ігар Рынкевіч, Таццяна Пашэвалава.
Таксама быў складзены спіс арганізацый, рэкамендаваных да ўдзелу ў чарговым Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Тбілісі (20-21 лістапада 2014 года). У яго ўвайшлі 26 арганізацый з 50, падаўшях заяўкі. Сярод рэкамендаваных арганізацый можна знайсці: Дыскусійна-аналітычная супольнасць «Ліберальны клуб», Беларускую асацыяцыю журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Рух «За Свабоду», студэнцкія інтарэсы прадстаўляе Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая рада».
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»