Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Захад не імкнецца на сапраўдны дыялог з удзелам усёй грамадзянскай супольнасці
Ці сведчыць вызваленне Алеся Бяляцкага пра нейкія намеры ўладаў Беларусі да аднаўлення дыялогу з Еўрасаюзам? Ці гэтак моцна на сённяшні момант патрэбна і афіцыйнаму Мінску і Бруселю кардынальнае паляпшэнне адносін?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў перадачы «Экспертыза Свабоды» адказваюць палітолаг Алесь Лагвінец і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Вядзе перадачу — Віталь Цыганкоў.
Віталь Цыганкоў: Ці можна назваць вызваленне Бяляцкага нейкім знакам, сігналам для Захаду пра гатоўнасць афіцыйнага Мінска да нейкага паляпшэння адносін з Захадам?
Алесь Лагвінец: Гэта адназначна крок пазітыўны, і зразумела, што гэты крок разглядаўся як сігнал для Еўрасаюза, як спроба наладзіць дыялог. Натуральна, што ў Беларусі рашэнні такога кшталту прымаюцца на самым высокім палітычным узроўні.
Сам Алесь Бяляцкі казаў, што не ведае, чаму яго вызвалілі, бо падстаў не было. Але ўлады вельмі хутка стварылі падставы для вызвалення, не чакаючы ягонай просьбы.
Улдазімір Мацкевіч: Тут можна сказаць так: які дыялог, такія і крокі. Калі б вызваленне Бяляцкага сведчыла пра тое, што Мінск робіць крокі насустрач Захаду, то гэта павінна было б так і падавацца. А вызваленне Бяляцкага падаецца як па амністыі і ніяк не звязана з пазіцыяй Еўропы. Больш за тое, паколькі патрабаванне Еўрасаюза тычыцца вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў, то вызваленне аднаго ніяк не з’яўляецца рашучым крокам насустрач дыялогу.
Але самае прыкрае тое, што Захад, здаецца, гатовы задаволіцца такімі крокамі з боку Мінска, і не імкнецца на сапраўды сур’ёзны дыялог з удзелам усёй грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Віталь Цыганкоў: А чаму гэтак адбываецца? Можа, проста зараз Брусель адчувае, што афіцыйнаму Мінску сёння не настолькі моцна і патрэбны дыялог з Захадам? Не так, як у 2010 годзе...
Улдазімір Мацкевіч: Менавіта так. Сёння Захад зразумеў, што вялікай прагі да дыялогу з боку беларускага рэжыму ён не дачакаецца. Таму і гатовы задаволіцца бачнасцю гэтага дыялогу.
З іншага боку, Захаду важна схіліць беларускі рэжым на тое, каб ён не далучыўся да Расіі ў стаўленні да ўкраінскага крызісу. Бо ў такім выпадку пазіцыя Расіі будзе значна больш моцная, чым зараз, і больш складаная для ўсіх удзельнікаў.
Віталь Цыганкоў: Алесь Лагвінец, дык наколькі патрэбнае стратэгічнае паляпшэнне адносін з Захадам афіцыйнаму Мінску?
Алесь Лагвінец: Кожны бок паказаў, што гатовы аднавіць дыялог. Еўрасаюзу дыялог патрэбны, бо толькі ў рамках дыялогу ён можа уплываць на ўрады суседніх дзяржаў. Для Еўрасаюза таксама важна, каб тыя прынцыпы, на якіх ён будуецца, выконваліся і ў суседніх краінах.
Уладам Беларусі сёння дыялог з Еўропай, магчыма, патрэбны больш, чым раней, бо яны перасцерагаюцца агрэсіўнай палітыкі Расіі, баяцца застацца цалкам безабароннымі перад Расіяй. Таму на ўзроўні жэстаў гэта даволі важная падзея — вызваленне Алеся Бяляцкага. І натуральна, што Мінск чакае нейкіх крокаў у адказ ад Бруселя. Бо на сёння Беларусь мае нават лепшыя адносіны з краінамі Еўрасаюза, чым Расія. І Лукашэнка хацеў бы на гэтым зарабіць.
Віталь Цыганкоў: Тым не менш, адназначнай умовай Еўрасаюза для вяртання да дыялогу застаецца вызваленне ўсіх палітвязняў. Ці можа Мінск ужо цяпер пачаць патрабаваць нейкіх крокаў у адказ на вызваленне Бяляцкага?
Алесь Лагвінец: Улады Беларусі моцна не спадзяюцца на нейкія істотныя крокі ў адказ з боку Еўрасаюза. Як, напрыклад, нядаўна заявіў Уладзімір Макей, што Еўропа будзе выстаўляць усё новыя ўмовы. І гэта даказвае, што Мінск на шмат не спадзяецца.
Але відавочна, Мінск хацеў бы, каб Еўрасаюз змякчыў сваю пазіцыю, каб размова пра палітычныя правы стала б менш важнай у парадку дня. І тут мне падаецца, што Еўрасаюз, не адмаўляючыся ад патрабавання вызвалення ўсіх палітвязняў (яно павінна быць у парадку дня, і гэта, дарэчы, пацьвердзіў еўракамісар Штэфан Фюле падчас сустрэчы з Алесем Бяляцкім), мог бы праявіць пэўную аператыўнасць і выкрасліць нейкую асобу са спісу неўязных. Але, зважаючы на тое, як павольна прымаюцца рашэнні ў Бруселі, магчыма, трэба чакаць восені, каб такое рашэнне было прынятае.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»