Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Беларусы радыкальна змянілі картаграфічнае ўяўленне еўрапейцаў (Фота)
Як нашыя продкі выкрэслілі грыфонаў з геаграфічных мапаў і ацвярэзілі Амстэрдам? За што Еўропа можа падзякаваць каморніку з Нясвіжскага замка? І чаму Чарнобыль ёсць на асобных мапах, а Менска няма?
Выстава старажытных мапаў Вялікага княства Літоўскага адчынілася ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» у Мінску 24 ліпеня.
Арганізатары выставы, сярод якіх Лятучы ўніверсітэт, прапануюць сучасным беларусам зірнуць на старажытныя геаграфічныя мапы Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Еўропы і свету і паспрабаваць апынуцца ў іншым гістарычным ракурсе і маштабе, а таксама ўзяць удзел у публічных дыскусіях, якія могуць падштурхнуць нас да пераасэнсавання сваіх уяўленняў пра «межы» Беларусі.
Пад гукі старадаўняй музыкі ў выкананні гурта «Brevis» арганізатары і першыя наведвальнікі выставы падзяліліся сваімі думкамі ды ўражаннямі з карэспандэнтам Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі».
Алег Дзярновіч
Кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч:
«Гэтую выставу вельмі даўно рыхтаваў Эдуард Куфцерын, апантаны гістарычнай картаграфіяй чалавек. Мне падаецца выстава вельмі цікавай таму, што яна паказвае эвалюцыю вобразаў. Бо, разумееце, картаграфія — гэта не толькі вельмі дакладная інфармацыя. Гэтая функцыя адлюстравання дакладная інфармацыі вельмі позняя — яна з’явілася рэальна толькі, можа, ў канцы XV стагоддзя.
А да гэтага людзі аперавалі вобразамі. Картаграфія выконвала функцыю прадстаўлення вобразаў іншых. Наш рэгіён выглядаў фантастычным у канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў.
І вось праходзіць 100 гадоў, і Мікалай Радзівіл Сіротка замаўляе мапу сваёй айчыны — Вялікага княства Літоўскага. Працуюць над ёй, у тым ліку, мясцовыя людзі, прафесіяналы — такія, як Тамаш Макоўскі, бюст якога стаіць у Старым парку Нясвіжскага замка (Тамаш Макоўскі — каморнік пры двары Радзівілаў, нейкі час узначальваў друкарню ў Нясвіжы, па прапанове Сіроткі ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, каб сабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную мапу Вялікага княства Літоўскага. — «ЕўраБеларусь»).
Ствараецца т.зв. Радзівілаўская мапа — адна з самых дакладных мапаў нашай часткі Еўропы XVII стагоддзя (на мапе пазначаныя 1039 населеных пунктаў, 342 з якіх — на тэрыторыі Беларусі, а ўсе надпісы — пераважна гістарычныя звесткі, каментары да населеных пунктаў — выкананыя на латыні. — «ЕўраБеларусь»).
Якая каласальная трансфармацыя, каласальныя змены ўсяго за сто гадоў! Ад фантастычнага вобраза да адной з самых дакладных мапаў нашага рэгіёна Еўропы!
Канешне, вельмі цікава паназіраць, як трансфармуюцца межы нашага краю. Мы бачым, як па гэтых мапах усталёўваецца ўсходняя і паўднёвая мяжа.
Больша размыта паўночна-заходняя мяжа, бо там, дзе яна зараз праходзіць, — гэта ўсё была Літва, не было такога пераходу, як зарах. Літва і Беларусь, у сучасным сэнсе гэтых словаў, адасабляецца нашмат пазней, але менавіта мапы ўжо больш пазнейшага часу — XVII-XVIII стагоддзя — дазваляюць нам гэты працэс адасаблення адчуць.
Я б не сказаў, што яго можна даследваць альбо прагназаваць толькі на базе мапаў, бо патрэбны цэлы комплекс дакументаў і крыніц, але, тым не менш, мапамі вы можаце таксама карыстацца, бо яны даюць візуалізацыю гэтага вобразу.
Вось у гэтым, мне здаецца, дасягненне гэтай выставы, што нас падводзіць да разумення прыткасці, зменнасці і адначасова да таго, што ёсць нейкія канстанты.
Варта адзначыць, што Радзівілаўская мапа ініцыявана і створана ў картаграфічным сэнсе тут, а надрукавана ўжо ў Амстэрдаме. Такі мосцік атрымліваецца ад галандскай картаграфічнай традыцыі да картаграфіі, якая ўзнікае ў Вялікім княстве Літоўскім. Друкуюцца ў Амстэрдаме, але можам нават здагадвацца, што дасылаліся нейкія людзі, якія апісвалі тыя ці іншыя мясцовасці.
Я дапускаю нават, што ўся гэтая інфармацыя зводзілася ў адно ў Нясвіжы, бо там якраз жыў Макоўскі, а Сіротка ўзяў яго на службу ў якасці картографа і гравёра — таксама, у прынцыпе, унікальная з’ява, бо хто яшчэ меў уласных картографаў? Гэта, з аднаго боку, сведчыць пра амбіцыі Радзівілаў, але, з іншага, кажа, што іх мецэнацтва штурхала наперад развіццё і культуры, і навукі ў той час у нашым краі.
Ну, а ўжо гэтыя матэрыялы перавезлі ад нас у Амстэрдам, дзе іх надрукавалі і атрымалі адну з самых падрабязных мапаў нашай часткі свету. Паглядзіце, на ёй ёсць легенды: ваяводскія цэнтры — харугвы ваяводскія; вось — Менск!; сталіца Вільня — паказана; дзе ёсць сядзібы біскупаў — гэта ўсё адлюстравана на гэтай мапе. Таму, з пункту гледжання інфармацыйнасці, гэта абсалютна фантастычная мапа.
На выставе ёсць нашыя мапы свету канца XV — пачатка XVI стагоддзяў, на якіх наш край — гэта фантастычны край, еўрапейская Сармація, у якім грыфоны вадзіліся — істоты з тулавам ільва і галавой птушкі. І спатрэбілася ўсяго 100 гадоў, каб настолькі радыкальна змяніць картаграфічнае уяўленне пра наш край.
І вельмі важна, што гэты імпульс сыходзіў адсюль, ад нас».
Уладзімір Мацкевіч
Глава Рады Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь», філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч:
«Як самы просты наведвальнік, я разглядаю гэтыя карты і месцамі здзіўляюся чамусьці. Вось, скажам, на мапе Меркатора 1595 года (Герхард Меркатор — фламандскі картограф і географ. — «ЕўраБеларусь») не знайшоў Менска, хоць побач ёсць Заслаўе, Барысаў. А Менска няма.
Потым гляжу далей гэтую ж самую мапу і знаходжу Чарнобыль. То бок амаль 500 гадоў таму Чарнобыль на мапе быў, а Менска — не было... Ну і іншыя дзіўныя рэчы, разглядаючы гэтыя мапы, можна знайсці. Дзесьці, напрыклад, Масковія пазначаецца як Белая Русь.
Шмат цікавага можа знайсці тут кожны, нават не гісторык і не дасведчаны спецыяліст па мапах, а шэраговы назіральнік».
Уладзімір Мацкевіч, Эдуард Куфцерын, Ігар Раханскі і Павел Баркоўскі
Максім Жбанкоў
Культуролаг і кінааналітык Максім Жбанкоў:
«Мапы пазначаюць тое, што ёсць: тое, як мы бачым дасягальнае ці зразумелае, альбо не надта дасягальнае і не вельмі зразумелае. І мапы паміраюць не тады, калі з’яўляюцца іншыя і больш дасканалыя, мапы саступаюць не новым ведам, а новаму зроку. Мяняецца оптыка, новая эпоха ўсё пераказвае па-свойму ды натуральна малюе новыя мапы, адпаведныя новай культурнай сітуацыі.
Мапы Вялікага княства Літоўскага працуюць як даведнік па трансфармацыі тутэйшай свядомасці. Калі хочаце, гэта прадмова да нацыі.
Асабістая свядомасць паўстае праз загрузку ведамі і засваенне тэхнікі мыслення. Заўсёды мысленне будуецца на падсвядомым, на інтуітыўным перакананні, на эмацыйных прыхільнасцях, што не маюць патрэбы ў рацыянальнай аргументацыі.
Выстава мапаў ВКЛ — гэта выдатны погляд у правільным накірунку, бо гэта гадуе не свядомасць, а падмуркі свядомасці: нацыянальны сантымент, пачуццё гонару, бачанне гістарычнай перспектывы. І гэта не трэба разумець. Гэта варта перажыць.
Асабіста я ператварыў бы гэтую выставу ў камерцыйны праект: пачаў бы гандляваць старажытнымі картамі Беларусі ці Вялікага княства Літоўскага і гэтага рэгіёна. І самым першым пайшоў бы ў пакупнікі».
Праграму працы выставы і дыскусій у яе межах можна знайсці тут.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»