Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Запрашэнне на дыскусію «Дзе ў Сусвеце плыве Беларусь»
24 ліпеня 2014 года ў Мінску ў Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» адкрылася выстава «Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах».
Да 31 жніўня ўсе зацікаўленыя змогуць убачыць гістарычныя артэфакты, якія прадстаўляюць Беларусь у іншых гістарычных ракурсах і маштабах.
Да старажытных мапаў можна ставіцца па-рознаму: можна ўспрымаць іх толькі як творы мастацтва, захапляючыся жывапіснай і друкарскай культурай мінулых стагоддзяў. А можна адкінуць простую сузіральнасць, паквольнае эстэцтва і скіраваць свой погляд праз плашчыню бачнага па той бок — у глыбыні прасторы па-за часам і каардынатамі. Каб інтэрпрэтаваць візуальныя артэфакты як культурныя феномены, умець аналізаваць іх кантэкст і логас, трэба быць узброеным адпаведнай інтэлектуальнай оптыкай. Ці ж можа неабыякавы наведвальнік выставы не спакусіцца на прапанову здзейсніць такі візуальна-прасторавы пераход?
Арганізатары выставы — Беларуская філасофская прастора, Лятучы ўніверсітэт, Выдавецтва «Эканомпрэс», Крэатыўная прастора «ЦЭХ» — запланавалі дзеля гэтага дзве інтэлектуальныя імпрэзы:
- дыскусію «Дзе ў Сусвеце плыве Беларусь» (1 жніўня, 18.00, Крэатыўная прастора «ЦЭХ»);
- дыскусію «Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння» (13 жніўня, 18.00, Крэатыўная прастора «ЦЭХ»).
Першая дыскусія скіроўвае нас да праблемы незавершанасці этнакультурнай самаідэнтыфікацыі беларусаў:
- Як і дзе мы «знаходзім сябе»?
- У якіх межах вызначаем: геаграфічных, палітычных, культурных?
- Калі ўспрымаць мапы як своеасаблівую оптыку канкрэтнай эпохі, то наколькі здольныя старажытныя мапы стаць сродкам трансфармацыі свядомасці сучасных беларусаў?
Над гэтымі і іншымі пытаннямі разважаюць запрошаныя дыскутанты: філосаф і літаратар Ігар Бабкоў, багаслоў і культуролаг Ірына Дубянецкая, дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў, філосаф Аляксандр Сарна. Вядучы дыскусіі — філосаф Павел Баркоўскі.
Дыскусія «Дзе ў Сусвеце плыве Беларусь» адбудзецца 1 жніўня 2014 года ў Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, к. 6, уваход з боку вул. П. Броўкі). Пачатак у 18.00. Уваход вольны!
Што тычыцца дыскусіі «Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння», то тут арганізатары рыхтуюць пэўную інтрыгу. Падрабязнасці — у бліжэйшы час. Сачыце за актуальнай інфармацыяй на сайтах арганізатараў: www.fly-uni.org, www.prastora.org.
UPD.: Відэазапіс публічнай дыскусіі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»