Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Прадстаўнікі Украіны ў Мінску правялі двухбаковыя перамовы з прарасійскімі сепаратыстамі
Учора, 1 жніўня, у Мінску працягваліся перамовы ў справе ўкраінскага крызісу. Аднак статус іх, перадаюць афіцыйныя СМІ, параўнальна з пазамінулым днём быў ніжэйшы, бо ў гэты раз абмеркаванне вялося толькі на роўні экспертаў.
Прыцягнуць экспертаў вырашыла трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні на ўсходзе Украіны. Яны спатрэбіліся для адпрацоўкі тэхнічных дэталяў, паведамляюць беларускія тэлеканалы. Ніякіх падрабязнасцяў наконт працы экспертаў пакуль няма.
Афіцыйна інфармацыю пра ўкраінскія перамовы агучвае прэсавая служба МЗС Беларусі. Аднак там Радыё «Свабода» паведамілі, што асвятляецца праца толькі кантактнай групы, а да сустрэч экспертаў знешнепалітычнае ведамства дачынення не мае.
У чацвер «Інтэрфакс-Захад» паведамляў са спасылкай на крыніцу ў кантактнай групе, што на 1 жніўня заплянаваная сустрэча прадстаўнікоў сепаратыстаў з дэлегацыяй украінскага боку.
«Сустрэча прызначана на пятніцу. Гэта не будуць кансультацыі па мірным урэгуляванні. Там мяркуецца абгаварыць вельмі вузкае кола пытанняў. Хутчэй гэта можна назваць сустрэчай прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік з украінскім бокам», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Учора экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, які 31 ліпеня ўдзельнічаў у паседжанні кантактнай групы, сказаў, што ў чацвер дасягнута дамоўленасць аб вызваленні на першым этапе 20 палонных. «Нам абяцалі таксама перадаць асабістыя рэчы людзей, якія загінулі на борце «Боінга», — дадаў спадар Кучма. Аднак прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» сцвярджаюць, што дамоўленасці былі дасягнуты толькі пра абмен палоннымі паводле схемы «20 на 20». Пры гэтым сепаратысты не паведамляюць, калі адбудзецца такі абмен, і дапускаюць, што гэтага можа і зусім не здарыцца.
Пра ўдзел прадстаўнікоў т.зв. «Данецкай народнай рэспублікі» ў паседжанні кантактнай групы ўчора перадало агенцтва БелТА. Больш за тое, на паказаных у кароткім рэпартажы на канале АНТ кадрах з рэзідэнцыі «Заслаўе», дзе праходзілі перамовы, заўважаны чалавек, як дзве кроплі вады падобны да Андрэя Пургіна — т.зв. «віцэ-прэм’ера» самаабвешчанай «ДНР» (гл. на відэа ніжэй — з 22 па 25 сек.).
«Вынік мінскіх сустрэч можа быць толькі тэхнічны і наўрад ці палітычны», — лічыць адзін з заснавальнікаў Камітэта салідарнасці з Украінай Павал Севярынец:
«Тэхнічны — таму што ў любой вайне ёсць дзень ці два замірэння, калі абменваюцца палоннымі, целамі. Ну, у кожнай вайне такія перапынкі бываюць. І паколькі ў гэтай вайне напал жарсцяў вельмі моцны, то Мінск выбралі як нейтральную пляцоўку. Таму, на мой погляд, гэта проста тэхнічныя перамовы пра тое, каго на каго мяняць, якія калідоры, дзе пакідаць. А вайна тым часам ідзе. Таму атрымаць з гэтага палітычныя дывідэнды тут наўрад ці хто здолее.
Звычайна такія перамовы не афішуюцца. А тое, што цяпер гэта больш ідзе на публіку, то гэта, бадай, наступствы інфармацыйнай вайны, якая ідзе на фоне вайны рэальнай».
Учора на інтэрнэт-рэсурсе «Беларускі партызан» з’явілася сенсацыйная інфармацыя пра тое, што напрыканцы жніўня Аляксандр Лукашэнка можа сустрэцца з канцлерам ФРГ Меркель і прэзідэнтам Францыі Аландам. Паводле крыніц «Беларускага партызана», такую сустрэчу Лукашэнку нібыта паабяцаў прэзідэнт Украіны Парашэнка на знак удзячнасці за пасярэдніцтва ва ўкраінскім канфлікце.
«Маламагчымым» называе такі сцэнар дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
«Тут справа не ў тым, што ў Лукашэнкі няма лабістаў ці людзей, якія былі б зацікаўлены ў тым, каб урэгуляваць адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам. Тут сэнс не ў тым, што Парашэнка можа нешта зрабіць у той сітуацыі, якая цяпер ёсць у Беларусі, і ў тых адносінах, якія склаліся ў афіцыйнага Мінска з Бруселем. А ў тым, што зараз беларускім уладам трэба рабіць пэўныя крокі насустрач Еўрасаюзу. І, адпаведна, Мінск чакае крокаў і ад Бруселя. Тут сітуацыя не можа быць вырашана простым пасярэдніцтвам. Тым больш — пры тых адносінах, якія існуюць паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, Лукашэнку няма патрэбы сустракацца з Меркель і Аландам, бо ім не будзе чаго абмяркоўваць».
Наступная сустрэча кантактнай групы адбудзецца на наступным тыдні. Пра гэта учора паведамілі ў АБСЕ. Аднак месца правядзення паседжання не называецца.
Дэлегацыі кантактнай групы сёння пакінулі Мінск.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»