Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
«Кэтрын Эштан едзе ў Беларусь не да Лукашэнкі»
Ці варта ўскладаць вялікія чаканні на сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны пры пасярэдніцтве чыноўнікаў Еўрасаюза, якая мае адбыцца 26 жніўня ў Мінску? Што азначае той факт, што еўрапейскія палітыкі зноў пачалі наведваць Мінск? Ці мае шанцы Аляксандр Лукашэнка змяніць свой міжнародны імідж у выніку спроб стаць пасярэднікам ва ўкраінска-расійскім процістаянні.
На гэтыя пытанні ў перадачы «Экспертыза Свабоды» адказваюць кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і Кіраўнік Рады міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Уладзімір Мацкевіч. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.
Віталь Цыганкоў: У Мінску 26 жніўня пры ўдзеле высокапастаўленых прадстаўнікоў Еўрасаюза маюць прайсці трохбаковыя перамовы паміж Украінай і кіраўнікамі дзяржаў, якія ўваходзяць у Мытны саюз — Беларуссю, Расіяй і Казахстанам. Ці можна спадзявацца, што гэтыя перамовы маюць шанцы на нейкі станоўчы вынік? Ці даюць падставы спадзявацца на гэта папярэднія падзеі, цяперашняя сітуацыя і заявы палітыкаў напярэдадні сустрэчы?
«Не бачу іншага вырашэння крызісу ва Украіне, акрамя сілавога»
Андрэй Паротнікаў: Я песімістычна стаўлюся да перспектыў нейкага прагрэсу на гэтай сустрэчы. Таму я, на жаль, не бачу іншага вырашэння крызісу ва Украіне, акрамя сілавога.
Віталь Цыганкоў: Што вы маеце на ўвазе?
Андрэй Паротнікаў: Я маю на ўвазе разгром і знішчэнне групы тэрарыстаў, якія захапіла частку тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.
Віталь Цыганкоў: Але, як выглядае, не толькі Расія, але нават і еўрапейскія пасярэднікі не вельмі будуць у захапленні менавіта ад такога развіцця падзей...
Андрэй Паротнікаў: На еўрапейскіх пасярэднікаў мне здаецца, увогуле не варта звяртаць аніякай увагі. Расія, натуральна, будзе незадаволена. Але, прабачце, яна адзін з бакоў канфлікта. Калі мы кажам «данецкія і луганскія сепаратысты» — мы маем на ўвазе перш за ўсё Крэмль.
Уладзімір Мацкевіч: Я таксама падзяляю песімістычны погляд на гэтую падзею, бо я не чуў ад асноўных гульцоў нейкіх станоўчых прапаноў. Больш за тое, ужо досыць дакладна вядома, што Крэмль зацікаўлены ў зацягванні канфлікта. Кіеў, наадварот, зацікаўлены ў тым, каб гэта хутчэй скончыць, але ў Кіева можа быць толькі адна прапанова — канчаткова вывад усіх вайсковых фармаванняў, якія падтрымліваюцца Крамлём, і знішчэнне ўсіх непадкантрольных банд.
З боку Еўропы таксама няма ніякіх прапаноў на гэтыя перамовы, таму якіх станоўчых вынікаў ад іх можна чакаць?
Віталь Цыганкоў: Для беларускіх аглядальнікаў вельмі важная тэмы — гэта тыя палітычныя наступствы для Беларусі, якія можна чакаць для кіраўніцтва Беларусі. Напрыклад, той факт, што ўпершыню пасля 2010 года ў Мінск прыедуць высокія еўрапейскія чыноўнікі. Ці сапраўды гэта даволі істотны факт, што ён можа змяніць?
Андрэй Паротнікаў: Я і тут, на жаль, песіміст. Давайце не забываць, што Кэтрын Эштан сыходзіць са сваёй пасады, і таму тыя пратакольныя сустрэчы, якія адбудуцца, пры ўсім станоўчым факце наўрад ці будуць граць нейкую доўгатэрміновую ролю ў беларуска-еўрапейскіх адносінах. Яны сыходзяць, і пераемнасці яе курса, хутчэй за ўсё, не будзе — будуць новыя людзі, будуць новыя тэмы і метады. Таму зараз пэўная паўза ў еўрапейскай замежнай палітыцы.
Віталь Цыганкоў: Але я б сказаў, што ў замежнай палітыцы Еўрасаюза не так шмат залежыць ад канкрэтнага чыноўніка, а існуе пэўная паслядоўнасць...
Андрэй Паротнікаў: Разумееце, у чым справа? Трэба больш дакладна зразумець, ці ўвогуле бачаць еўрапейскія палітыкі Беларусь яшчэ ў якасці суб’екта міжнародных адносін, ці яны разглядаюць яе як аб’ект, як нейкага сатэліта Расіі, з якім можна весці нейкія размовы, але самастойнасць яго рашэнняў будзе пад пытаннем.
«Расія хоча зрабіць выгляд, што яна не ізгой у сусветнай палітыцы»
Віталь Цыганкоў: Уладзімір, ці адкажаце вы на пытанне Андрэя, ці разглядаюць еўрапейскія палітыкі Беларусь як самастойную адзінку і ці прынясе плён іхні прыезд у Мінск?
Уладзімір Мацкевіч: Трэба расставіць усе кропкі над «і». Кэтрын Эштан едзе ў Беларусь не да Лукашэнкі і не па запрашэнні беларускага ўрада. Яна наведвае пляцоўку для перамоў, і стасункі з Беларуссю тут адыграюць вельмі ўскосную ролю. Тое, што ў гэтай падзеі будзе прымаць удзел Лукашэнка разам з Назарбаевым, гаворыць толькі пра спробы Расіі пераадолець сваю ізаляцыю. Расія, запрашаючы Назарбаева і Лукашэнку, хоча зрабіць выгляд, што яна не ізгой у сусветнай палітыцы.
Сапраўды, еўрапейская палітыка сёння трохі інакш стала глядзець на Беларусь, але тут не трэба мець ілюзіяў — інакш сталі глядзець і на Іран. Сітуацыя расійскай агрэсіі супраць Украіны цалкам змяніла геапалітычны Іран. Таму і гульні з Іранам, каб трохі пазбавіцца ад энергетычнай залежнасці ад Расіі і трошкі закрываюцца вочы на існаванне аўтарытарызму ў Беларусі. Беларусь сёння разглядаецца проста як зручнае месца, нейтральная тэрыторыя ў канфлікце. Вось і ўсё. Ніякага прынцыповага змянення стаўлення на беларускага рэжыма не адбываецца і не адбудзецца ў выніку гэтай сустрэчы.
«Лукашэнка хоча даказаць, што ён не васал Крамля, не марыянетка»
Віталь Цыганкоў: Усё ж Лукашэнка быў арганізатарам гэтай сустрэчы. Якія ягоныя інтарэсы ў гэтым? Як ён хоча змяніць свой міжнародны імідж?
Андрэй Паротнікаў: Мне цяжка сказаць, ці ён так турбуецца пра свой міжнародны імідж. Хутчэй Лукашэнка вырашае дзве вельмі сур’ёзныя задачы. Па-першае, пацьвердзіць заходнікам, што ён самастойны гулец, не васал Крамля, не марыянетка, самастойная геапалітычная велічыня.
Другое — гэта спроба выбудаваць адносіны з Еўрасаюзам паводле прынцыпа «Любіце нас такімі, якімі мы ёсць». З ушчамленнем правоў чалавека, СМІ, без выбараў, з палітзняволенымі — вось такімі нас і любіце. Гэта такая спроба гандлю і ўзняцця ўласных каціровак у вачах заходняга свету.
Уладзімір Мацкевіч: Спадар Паротнікаў даволі дакладна пазначыў матывы Лукашэнкі, і гэта і ёсць спроба змяніць імідж. Але змяніць, не мяняючы нешта ў сваёй краіне, а проста карыстаючыся цяперашнімі раскладамі. Зараз, на фоне Пуціна, Лукашэнка ўжо не выглядае такім пачварным дыктатарам, бо ёсць больш моцны дыктатар, які тым больш пагражае суседзям.
Беларуская дыктатура ніколі не пагражала суседзям. А гэтага не скажаш пра Расію, якая стала адной з самых небяспечных краін у свеце, тым больш з ядзернай зброяй. І на гэтым фоне Лукашэнка ловіць сваю рыбку ў каламутнай вадзе. А каб змяніць сапраўды свой імідж — трэба нешта рабіць у краіне. Таму цяпер Лукашэнка вельмі задаволены, што можа нібыта змяніць свой імідж, нічога не прадпрымаючы ва ўласнай краіне.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»