Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Плён размоў (Відэа)
Яшчэ за паўгадзіны да пачатку прадстаўнікі абодвух бакоў казалі, што яе не будзе... Сустрэча Пятра Парашэнкі ды Уладзіміра Пуціна на ўчорашнім саміце ў Мінску адбылася позна ўвечары і прайшла з зачыненымі дзвярыма. Надзея, што бакі калі не дамовяцца, то прынамсі паразмаўляюць пра лёс соцень тысяч людзей на ўсходзе Украіны, не апраўдалася. Бо, маўляў, і цяпер Расія да гэтага канфлікта дачынення не мае.
Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Расійскай Федэрацыі:
«Мы не можам, мы, як Расія, мы не можам размаўляць пра нейкія ўмовы прыпынення агню, пра магчымыя дамоўленасці паміж Кіевам, Данецкам і Луганскам. Гэта не нашая справа, гэта ўнутраная справа самой Украіны».
Такая пазіцыя адразу паставіла пад пытанне не толькі эфектыўнасць, але і сэнс усяго саміта. Бо калі падчас трохбаковай сустрэчы больш увагі звярталі на Дамову аб асацыяцыі Украіны ды Еўрасаюза, то ў размове Пуціна і Парашэнкі галоўным пытаннем сталі ўсяго газавыя перамовы Кіева і Масквы.
Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:
«Яна адмаўляе фактычна наяўныя рэчы, і ў гэтым сэнсе немагчыма ніяк вызначыць сваю пазіцыю наконт адносін з Расіяй. Гэта такая маніпуляцыйная тэхніка, якую выкарыстоўвае Пуцін і расійская дыпламатыя».
Адсутнасць пералому ў размовах падкрэсліў і Мінск. Бо калі нават у газавым пытанні Парашэнка з Пуціным дамовіліся працягнуць дыялог, то ў пытаннях, датычных падзеяў на ўсходзе Украіны...
Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі:
«На жаль, сітуацыя там зайшла настолькі далёка, што без прынцыповых рашэнняў на найвышэйшым узроўні ніякія асобныя крокі ды тэхнічныя дамовы не прывядуць да ўрэгулявання».
І прынцыповых рашэнняў не было. Пятро Парашэнка пракаментаваў мінскі саміт толькі сёння. З прычыны адсутнасці рэальных вынікаў засталося толькі падкрэсліць сваю ранейшую нязменную пазіцыю.
Пятро Парашэнка, прэзідэнт Украіны:
«Перамовы былі вельмі эфектыўныя. На іх было падкрэслена, што ніякага гандлю вакол суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці, незалежнасці нашай дзяржавы, суверэннага еўрапейскага выбару нашага народу не можа быць».
Hевядома, у якім фармаце і калі працягнуцца размовы. У Мінску будзе працаваць трохбаковая кансультацыйная група, аднак месца наступнай сустрэчы на больш высокім узроўні вагаецца ад Анкары, дзе Пятро Парашэнка нібыта ўжо заўтра мае сустрэцца з Нурсултанам Назарбаевым, да Астаны, куды б мог завітаць і Уладзімір Пуцін. Прычым калі Расія мае дастаткова магчымасцяў паўплываць на Украіну, як фінансава, гэтак і вайскова, то ў Кіева сродкаў менш.
Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:
«У Кіева амаль што ніякіх рычагоў уздзеяння на гэтую сітуацыю няма, акрамя вельмі хуткага і больш рашучага заканчэння антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе і ўсталявання міру сілавым спосабам. Гэта можа паўплываць на тое, што будзе адбывацца, але разумейце, што гэта вельмі і вельмі складана».
Асабліва цяпер, калі струмень дапамогі сепаратыстам з Расіі істотна пашырыўся, а наступ сіл антытэрарыстычнай аперацыі прыпыніўся фактычна на ўсім фронце.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»