Адкрытая лекцыя Ірыны Дубянецкай «Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў»

15.09.2014
Лятучы ўніверсітэт

Напачатку навучальнага сезона Лятучы ўніверсітэт прапануе цыкл адкрытых лекцый з агульнай назвай «Галоўнае пытанне».

У яго межах сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта прадставяць свае роздумы і адказы на пытанні, на якія яны зважаюць як на найбольш важныя сёння.

Другую па ліку лекцыю з назвай «Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў» прапануе бібліст, багаслоў і філосаф Ірына Дубянецкая. Адкрытая лекцыя адбудзецца ў Мінску 18 верасня, у чацвер. Пачатак у 18.30.

Каб патрапіць на лекцыі, трэба зарэгістравацца праз электронную форму ці напісаць на адрас электроннай пошты: [email protected], пазначыўшы назву лекцыі. Тым, хто зарэгістраваўся, будзе дасланая больш дакладная інфармацыя пра месца правядзення лекцыі.

З парадкам правядзення адкрытых лекцый можна азнаёміцца ​​тут.

Глядзіце таксама праграму новага навучальнага сезона Лятучага ўніверсітэта.


Другие публикации