Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Публічныя лекцыі «Urbi et Orbi»: Гінтаўтас Мажэйкіс
26 верасня 2014 года ў межах цыкла «Urbi et Orbi» Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі лядзяць публічную лекцыю літоўскага філосафа Гінтаўтаса Мажэйкіса «Грані сучаснага трыкстэрства і рэабілітацыя прагрэсіўнай хлусні».
Авантурызм, зменлівасць, творчы пачатак, самазванства — гэта трыкстэр. Ён ніколі не з’яўляецца ўвасабленнем абсалютнага дабра ці абсалютнага зла, яму нельга верыць, таму што ён заўсёды можа здрадзіць, за ім рызыкоўна ісці, таму што можна падмануцца. Залішне даверлівыя могуць быць пакараныя. Сцвярджаючы ісціны і нормы, трыкстэр сам першым абвяргае і змяняе іх. Аднак падман трыкстэра не выступае супрацьлегласцю ісціны, ён — гульня, карнавал, дзе дабро і зло, высокае і нізкае мяняюцца месцамі. І ў гэтай гульні ствараецца прастора для творчасці, для стварэння новых каштоўнасцей і сэнсаў. Пасля трыкстэра заўсёды застаецца разнастайнасць, ён не дазваляе любым ісцінам, каштоўнасцям, аўтарытэтам усталяваць абсалютную ўладу над людзьмі.
Архетып трыкстэра — падманшчыка і спрытнягі — уласцівы ўсім міфалагічным сістэмам. Чаму чалавецтва стварыла гэты вобраз? Якія сацыяльныя функцыі ён выконвае і як можа быць прыдатным для асэнсавання сучаснасці разважае літоўскі філосаф, прафесар Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна) Гінтаўтас Мажэйкіс.
Лекцыя Гінтаўтаса Мажэйкіса «Грані сучаснага трыкстэрства і рэабілітацыя прагрэсіўнай хлусні» адбудзецца 26 верасня 2014 года ў Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, корп. 6; праход праз вул. П. Броўкі). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!
Анлайн-трансляцыя лекцыі будзе дасяжная на сайце Лятучага ўніверсітэта.
Напярэдадні з лектарам пагутарыў адзін з заснавальнікаў Лятучага ўніверсітэта, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Пра лектара:
Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis) — доктар філософскіх навук, прафесар, загадчык кафедры сацыяльнай і палітычнай тэорыі Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), кіраўнік магістэрскай праграмы «Сацыяльная і палітычная крытыка», а таксама даследчага кластэра «Практычная філасофія». Абараніў дысертацыю «Рэнесанснае сімвалічнае мысленне» на філасофскім факультэце Віленскага ўніверсітэта (1996). У аснову габілітацыі (habilitation) у Віленскім універсітэце (2008) была пакладзена манаграфія «Прагматыка і аналітыка філасофскай антрапалогіі». Аўтар шасці манаграфій (на літоускай мове). У цяперашні час займаецца стварэннем даследчай групы «Крытычная тэорыя і даследаванні».
Фота: live.tvdu.lt
UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»