Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Выставы старажытных геаграфічных мапаў Вялікага княства Літоўскага аднавіла сваю працу
Выстава «Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах» з 22 верасня аднавіла сваю працу па новым адрасе: Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.
Старажытныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя артэфакты і валодаюць магічнай сілай. Гэта сваеасаблівыя парталы ў часе, візуальная машына часу, якая дазваляе нам вандраваць па розных часах і прасторах, гісторыях, мовах і культурах і праз гэта шукаць, разумець, суадносіць і канструяваць сябе ў новых кантэкстах і межах. Халсціны мап пагружаюць нас у свет вобразаў, ментальную, духоўна-эмацыйную прастору, у глыбіні нашага падсвядомага — туды, дзе нараджаецца чалавечае Я і ягоная культура. Да таго ж гістарычныя мапы — гэта каштоўнасць таксама і іншага кшталту, бо многія з іх з’яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва і выяўляюць жывапісную і друкарскую культуру сваёй эпохі.
Выстава «Візуальныя вобрвзы гістарычнай памяці, альбо Вялікае княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах» будзе працаваць з 22 верасня па 3 лістапада 2014 года ў Траецкім прадмесці па адрасе: Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.
Экспазіцыя выставы папоўнілася яшчэ адным унікальным гістарычным артэфактом. Представлена першая з вядомых айчынных геаграфічных мапаў першай паловы XVI стагоддзя картографа Антонія Віда.
Чаму першай мапа з ВКЛ стала першай мапай Масковіі, Азіі і Сібіры? Чаму імя першага картографа ВКЛ і заснавальніка айчыннай картаграфіі застаецца незапатрабаваным? Што тоіць у сабе гісторыя ўнікальнага геаграфічнага артэфакта? Пра гэта вы зможаце даведацца, наведаўшы экспазіцыю, а таксама калі возьмеце ўдзел у дыскусіі «Антоній Від — першы картограф Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя аднаго геаграфічнага артэфакта», якая адбудзецца ў межах выставы 10 кастрычніка (пачатак у 17.00).
Глядзіце таксама пра падзеі, якія раней адбыліся падчас выставы:
- Беларусы радыкальна змянілі картаграфічнае ўяўленне еўрапейцаў (Фота)
- Чаму нас няма на культурнай мапе Еўропы? (Фота і відэа)
- Беларуская мапа — антыкаланіяльны праект супраціву (Відэа)
- Стракатая сітуацыя вакол гістарычнай картаграфіі Беларусі (Фота і відэа)
- Чаму таемная Alba Russia не пакінула нашчадкам антыкварыяту? (Фота і відэа)
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»